Бірштаны

места ў Летуве

Біршта́ны (лет. Birštonas) — горад у Летуве, на правым беразе ракі Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Бірштанскага гарадзкога раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 2422 чалавекі. Знаходзяцца за 39 км на поўдзень ад Коўна.

Бірштаны
лет. Birštonas
Birstonas by air 1rhb.jpg
Birstonas COA.svg
Герб Бірштанаў
Першыя згадкі: 1382
Горад з: 1529
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Плошча: 13 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 2422 чал.
шчыльнасьць: 186,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-59009
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′20″ пн. ш. 24°1′45″ у. д. / 54.60556° пн. ш. 24.02917° у. д. / 54.60556; 24.02917Каардынаты: 54°36′20″ пн. ш. 24°1′45″ у. д. / 54.60556° пн. ш. 24.02917° у. д. / 54.60556; 24.02917
Бірштаны на мапе Летувы
Бірштаны
Бірштаны
Бірштаны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.birstonas.lt/

Бірштаны — даўняе мястэчка гістарычнай Ковеншчыны.

НазваРэдагаваць

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Бірштаны паходзіць ад германскага атрапоніму Bersten[1].

ГісторыяРэдагаваць

Першыя згадкі аб Бірштанах адносяцца да 1382 году, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадзкія правы і герб. Пасьля 1410 году паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляваньняў у мясцовых лясах.

Паводле дакумэнту 1565 году, «Я, Мальхер Станіслававіч Шэмет, цівун гаспадарскі зямлі Жамойцкае воласьці Берштанскае…»[2]

Па падзелах Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінэральнай вады, з гэтага часу паселішча атрымала значнае разьвіцьцё як курортны цэнтар. Да першай сусьветнай вайны тут штогод лекавалася каля 2000 чалавек, працавалі 72 ванны, былі пабудаваныя 3 гатэлі з 200 нумароў.

Пасьля Першай сусьветнай вайны горад трапіў у склад Летувы, зрабіўшыся самым значным курортам Летувы, але пасьля Другой сусьветнай вайны ён саступіў гэты статус Друскенікам.

У 1966 годзе Бірштаны пераўтвораны з пасёлку гарадзкога тыпу ў горад.

ФэстываліРэдагаваць

У горадзе праводзяцца шматлікія фэстывалі. Адзін зь іх — гэта фэстываль джазу, акі праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фэстываль прываблівае тысячы аматараў джазу, ня толькі зь Летувы, а і зь іншых краінаў. Бірштанскі фэстываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

Вакол Бірштанаў шмат сасновых лясоў, тут пабудаваны некалькі санаторыяў. У паўднёвай частцы гораду, каля Нёмана, ёсьць парк Вітаўта й Бірштанскі курган (або гара Вітаўта) вышынёй у 85 мэтраў. На левым беразе Нёмана ўсталяваны шлях памяці аб ахвярах сталінізму. Мясцовая мінэральная вада ўтрымлівае між іншым і магній.

Бірштаны вядомыя сваімі крыніцамі мінэральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінэральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінэральных басэйнаў) і г. д. У навакольлі гораду існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштаны — Тулпы і Вэрсмэ Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінэральныя басэйны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.

У сучасных Бірштанах шмат невялікіх гатэляў, а ў навакольлях гораду існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад гораду ёсьць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся паляваньня вялікіх князёў літоўскіх. Сучасныя Бірштаны — гэта буйны летувіскі курорт.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Schmittlein R. Voies et impasses de la toponymie lituanienne // Revue internationale d'onomastique. Nr. 2, 1958. P. 129.
  2. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 7. — Lwów, 1910. S. 86.