Лейпуны
Лейпуны, Ляйпуны[1] (лет. Leipalingis) — мястэчка ў Летуве, на рацы Пасярэйцы. Цэнтар староства Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 1552 чалавекі. Знаходзяцца за 12 км на паўночны захад ад Друскенікаў.
Лейпуны | |||||
лет. Leipalingis | |||||
![]() Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Друскеніцкі | ||||
Насельніцтва: | 1552 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-67027 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°05′10″ пн. ш. 23°51′40″ у. д. / 54.08611° пн. ш. 23.86111° у. д.Каардынаты: 54°05′10″ пн. ш. 23°51′40″ у. д. / 54.08611° пн. ш. 23.86111° у. д. | ||||
Лейпуны на мапе Летувы ![]() ![]() Лейпуны | |||||
![]() |
Лейпуны — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся палац Крушэўскіх і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
НазваРэдагаваць
Тапонім Лейпуны, відаць, утварыўся ад яцьвяскай назвы дрэва ліпы — leipa.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Лейпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У XVI ст. Лейпуны знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў, якія збудавалі тут царкву (пазьней — касьцёл). Па Сапегах мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII ст. — да Плятэраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.
У 1806—1826 гадох у Лейпунах збудавалі мураваны касьцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Лейпунах было 43 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лейпуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы часРэдагаваць
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лейпуны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Лейпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Мястэчка на старых здымках
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 323 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1552 чал.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Касьцёл Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1806—1826)
- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба Крушэўскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Лейпуноў
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 126.