Ласасін
Ласасі́н[2] (таксама — Ласасі́на[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2010 год — 189 жыхароў.
Ласасін | |
трансьліт. Lasasin | |
Помнік 40 паўстанцам, загінулым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863 | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Вышыня: | 176 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 189 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225153[1] |
СААТА: | 1256813046 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′22″ пн. ш. 24°53′17″ у. д. / 52.78944° пн. ш. 24.88806° у. д.Каардынаты: 52°47′22″ пн. ш. 24°53′17″ у. д. / 52.78944° пн. ш. 24.88806° у. д. |
± Ласасін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — вёска і маёнтак у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року працавалі суконная фабрыка, 2 вадзяныя млыны. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 415 жыхароў, у маёнтку Ласасіна 32 жыхары.
За польскім часам — вёска і калёнія ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року 642 жыхары; у 2003 — 235 жыхароў, 117 двароў.
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 189 жыхароў
- 2005 год — 106 двароў, 209 жыхароў[7]
- 1999 год — 280 жыхароў
Вайсковы палігон
рэдагаваць- Асноўны артыкул: 210-ы авіяцыйны палігон
Непадалёк ад вёскі Ласасін, на мяжы Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў, месьціцца 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА («Ружанскі», «Палескі») плошчай болей за 7,5 тысячаў га. Пры палігоне створаны вайсковы гарадок.
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы[8].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Алена Глінская — рэгент Маскоўскага княства, жонка Васіля III і маці Івана Жахлівага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Лососин (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 кастрычніка 2011 г.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
- ^ Łososin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 274
- ^ Łososin, вёска. Radzima.net. Праверана 1 траўня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Ласасін // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 516
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 1 траўня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛасасін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ласасін на «Глобусе Беларусі»
- Надвор’е ў Ласасіне
- «Армия» №2, 2011(недаступная спасылка)
- 210-ы авіяцыйны палігон (рас.)
- Змрочная зона
- Неспакойная гаспадарка (рас.)