Краснаярск

места ў Краснаярскім краі Расеі

Краснаярск (па-расейску: Красноярск) — горад у Расеі, найбуйнейшы эканамічны, навуковы й культурны цэнтар Цэнтральнае й Усходняе Сыбіры, адміністрацыйны цэнтар Краснаярскага краю. Горад зьяўляецца таксама разьвітым прамысловым цэнтрам, маючы інфраструктуры такім галін прамысловасьці, як то касьмічная, каяровая мэталюргія, гідраэнэргетыка.

Краснаярск
лац. Krasnajarsk
рас. Красноярск
Герб Краснаярску Сьцяг Краснаярску
Дата заснаваньня: 19 жніўня 1628
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Краснаярскі край
Кіраўнік: Эдхам Акбулатаў[d]
Плошча:
  • 348 ± 1 км²
Вышыня: 287 м н. у. м.
Насельніцтва: 1 006 800 чал. (2012)[1][2]
Тэлефонны код: +7 391
Паштовыя індэксы: 660000—660999
Геаграфічныя каардынаты: 56°0′32″ пн. ш. 92°52′19″ у. д. / 56.00889° пн. ш. 92.87194° у. д. / 56.00889; 92.87194Каардынаты: 56°0′32″ пн. ш. 92°52′19″ у. д. / 56.00889° пн. ш. 92.87194° у. д. / 56.00889; 92.87194
Краснаярск на мапе Расеі
Краснаярск
Краснаярск
Краснаярск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.admkrsk.ru/

Горад быў заснаваны ў 1628 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, найбуйнейшым са старадаўніх гарадоў Сыбіры. Паводле дадзеных на красавік 2012 году колькасьць насельніцтва гораду пераўзышла мільён чалавек[3]. Усяго ў Краснаярскай аглямэрацыі пражывае 1,186 млн чалавек. Горад разьмешчаны на абодвух берагах Енісею.

Горад абраны месцам правядзеньня сусьветных спартовых спаборніцтваў сярод студэнтаў Зімовай Унівэрсыяды 2019 году.

Гісторыя

рэдагаваць

Перад прыходам рускіх ваяроў тэрыторыя сучаснага Краснаярску ўваходзіла ў Язерскае княства енісейскіх кыргызаў. Гара Кум-Цігей, верагодна, была сьвятым месцам качынцаў. Улетку 1927 году экспэдыцыяй музэю Прыенісейскага краю выявіла на Каравульнай гары, дзе цяпер разьмяшчаецца Капліца Параскевы Пятніцы, багатае пахаваньне XIII—XIV стагодзьдзяў. Багацьце прадметаў, выяўленых у магільніку можа сьведчыць аб тым, што на гары былі пахаваныя чальцы шляхетнага княскага роду, якія, верагодна, і кіравалі гэтай тэрыторыяй.

Мясцовасьць, на якой пасьля быў пабудаваны Краснаярск[4], стала вядомай рускім яшчэ ў 1608 годзе. У гэтым годзе казакі з Кецкага астрогу, пад правадырствам енісейска-асьцяцкіх князькоў Урнука й Намака, адправіліся ўверх па Енісеі, з намерам знайсьці «новую зямельку», а затым далучыць іх да валадарстваў маскоўскага цара. Плывучы ўверх па Енісеі, казакі сустрэлі зямлю, якою валодаў арынскі князёк Цюлькоў, і назвалі яе «Цюлькінскаю зямелькаю». Гэтая назва затрымалася да пабудовы Краснаярскага астрогу й сыходу арынцаў. Арынцы, якія падтрымліваліся ня толькі качынцамі, але й енісейскай кыргызамі, доўгі час не згаджаліся плаціць ясак рускім і прымалі ўсе меры да выдаленьня апошніх з занятага імі месца. З гэтаю мэтай яны амаль бесьперапынна турбавалі іх набегамі, якія, да рэшце рэшт, сталі настолькі небясьпечнымі, што казакі вырашылі зьвярнуцца да Енісейскага ваяводы з просьбай аб дапамозе й абароне.

Архітэктура

рэдагаваць

Пажар 1773 году зьнішчыў Краснаярскі астрог й практычна ўвесь горад, пасьля пажару засталося толькі трыццаць дамоў. З Табольску быў дасланы сяржант геадэзіі Пётар Майсееў, які даў гораду лінейную пляніроўку пецярбурскага тыпу.

Вуліцы Краснаярска былі прамыя й роўныя, арыентаваны па баках сьвету. Шыротная вуліцы пракладваліся паралельна Енісею з захаду на ўсход, ад Старога базару, разьмешчанага побач з Васкрасенскім саборам недалёка ад месца зьліцьця Енісея й Качы, у бок Мікалаеўскай горы. Мэрыдыянальныя вуліцы ішлі з поўдня на поўнач, ад Енісею ў бок Пакроўскай гары. Яны будаваліся пэрпэндыкулярна шыротным вуліцам і спынялі іх пад прамымі кутамі. Кварталы былі прыкладна аднолькавымі паводле памерам і мелі правільныя геамэтрычныя формы. Вуліцы разыходзіліся ад плошчаў і сыходзіліся да плошчаў, і на гэтых адкрытых, здалёк бачных плошчах узвышаліся буйныя грамадзкія будынкі.

У сярэдзіне 1820-х гадоў у бюро пад пачаткам архітэктара Ўільяма Гэстэ быў распрацаваны пэрспэктыўны генэральны плян гораду. Рэалізацыя гэтага праекту толькі ў нязначнай ступені закранула гістарычную частку гораду, то бок у цэнтры было прадпрынята выраўноўваньне «чырвоных» лініяў і ўзбуйненьне кварталаў.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць