Уфа
Уфа́ (па-башкірску: Өфө) — горад у Расеі, сталіца Башкартастану. Насельніцтва на 2005 год — 1,043 млн чалавек у межах муніцыпальнага фармаваньня (11-е месца ў РФ), 1 130 млн чалавек у аглямэрацыі (14-е). Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.
Уфа лац. Ufa | |||||
рас. Уфа | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1586[1][2][3][…] | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан | ||||
Кіраўнік: | Ратмір Маўліеў[d] | ||||
Плошча: | 707,93 км² | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 1 082 000 чал.[4] | ||||
шчыльнасьць: | 1528,4 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 347 | ||||
Паштовы індэкс: | 450000–450999 | ||||
Нумарны знак: | 02, 102 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′34″ пн. ш. 55°56′51″ у. д. / 54.72611° пн. ш. 55.9475° у. д.Каардынаты: 54°43′34″ пн. ш. 55°56′51″ у. д. / 54.72611° пн. ш. 55.9475° у. д. | ||||
Уфа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://ufacity.info |
Горад разьмешчаны на беразе ракі Белай, пры ўпадзеньні ў яе рэк Уфы і Дзёмы, у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, за 100 км да захаду ад перадавых хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Уралу.
Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынэнтальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максымальная +40 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў 419 мм.
Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам і хрысьціянства ў выглядзе Расейскай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае духоўнае ўпраўленьне мусульманаў Эўрапейскай часткі Расеі, Сыбіры і Казахстана.
Гісторыя
рэдагавацьГорад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасьць умацаваньня паўднёва-ўсходніх межаў расейскай дзяржавы пасьля авалоданьня башкірскімі землямі. З гістарычных дакумэнтаў вядома, што пасьля заваяваньня Казанскага ханства, расейскія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Жахлівага, езьдзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць расейскае падданства. Праз 17 гадоў, пасьля далучэньня Башкірыі да Расеі, каля зьліцьця рэк Уфы і Белай каля Старога казанскага гасьцінца быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасьць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самага Ціхага акіяну.
У XVII—XVIII стагодзьдзях Уфа паступова ператвараецца з гораду-крэпасьці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 году знаходзіцца ў складзе Казанскай губэрні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сэнату; з 1744 прылічана да Арэнбурскай губэрні; зь сьнежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесьніцтва, губэрнатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбурскай губэрні, з 1802 году — губэрнскі горад з рэзыдэнцыяй губэрнатара і губэрнскіх установаў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губэрні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.
Прамысловае разьвіцьцё Ўфы пачалося ў XIX стагодзьдзі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў горадзе мелася больш дзясятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс гораду вялікі ўплыў аказала адкрыцьцё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходзтва па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (1888—1892 гг.). У горадзе зьявіліся паравыя млыны, тартакі (лесапільныя заводы), чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагодзьдзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сылікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.
У 1922 годзе Ўфа была абвешчаная сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыцьцём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагодзьдзя характарызуецца хуткім разьвіцьцём гораду. Валавая прадукцыя прамысловасьці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанэрная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзясяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-дасьледчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 годзе ва Ўфу з Рыбінска быў эвакуяваны Ўфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт). Уфа пасьляваенных гадоў — гэта цэнтар засваеньня нафтавых багацьцяў Башкірыі. Зьявіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Ўфімскі. Сьледам, з розьніцай у некалькі гадоў, запрацаваў трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Ўфу ў найбуйнейшы цэнтар нафтаперапрацоўкі. Побач з тым у горадзе разьвіваецца хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне.
Адміністрацыйнны падзел
рэдагавацьВа Ўфе маецца 7 адміністрацыйных раёнаў:
- Дзёмскі
- Калінінскі
- Кіраўскі
- Ленінскі
- Кастрычніцкі
- Арджанікідзаўскі
- Савецкі
Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:
- Чарнікоўка
- Сіпайлава
- Ніжагародка
- Зялёны Гай
- Шакша
- Інорс
- Затон
Насельніцтва
рэдагавацьГады | Колькасьць насельніцтва (чалавек) | у тым ліку | ||
---|---|---|---|---|
Башкіры | Расейцы | Татары | ||
Сярэдзіна XVII стагодзьдзя | 700—800 | |||
1718 | 5,600 | |||
1811 | 9,200 | |||
1840 | 16,500 | |||
1865 | 20,100 | |||
1879 | 23,200 | |||
1886 | 27,000 | |||
1897 | 49,300 | |||
1913 | 100,700 | |||
1916 | 112,700 | |||
1920 | 92,800 | |||
1923 | 85,300 | |||
1926 | 98,500 | |||
1939 | 250,000 | |||
1959 | 546,900 | |||
1970 | 770,900 | |||
1979 | 976,858 | 92,678 | 568,504 | 240,881 |
1989 | 1,079,765 | 122,026 | 585,337 | 291,190 |
2000 | 1,088,000[5] | |||
2002 | 1,049,479 | 154,928 | 530,136 | 294,399 |
Адукацыя
рэдагавацьПершай навучальнай установай, якая навучала па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Пэдагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірунках і спэцыяльнасьцях. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысячаў чалавек. Падрыхтоўка спэцыялістаў сярэдняга зьвяну зьдзяйсьняецца ў 76 сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па 109 кірунках. Падрыхтоўку навукова-пэдагагічных кадраў зьдзяйсьняюць 11 асьпірантураў вышэйшых навучальных установаў.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
рэдагавацьДзяржаўныя ВНУ:
- Башкірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ)
- Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўнівэрсытэт (УДНТУ)
- Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт (УДАТУ)
- Башкірскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ)
- Башкірскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт (БДАУ)
- Башкірскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ)
- Уфімскі юрыдычны інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі (УЮІ МУС РФ)
- Уфімскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (УВВАВЛ)
- Башкірская акадэмія дзяржаўнай службы і кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Башкартастан (БАДСК)
- Уфімская дзяржаўная акадэмія эканомікі і сэрвісу
- Уфімская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Філіялы дзяржаўных ВНУ:
- Філіял Усерасейскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытуту ў г. Уфе
- Уфімскі філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
- Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
- Уфімскі (інстытут) філіял Расейскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэт
- Башкірскі каапэратыўны інстытут (філіял) Маскоўскага ўнівэрсытэту спажывецкай каапэрацыі
- Уфімскі філіял Арэнбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізычнай культуры
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ім. М. А. Шолахава ў г. Уфе
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
- Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносінаў у г. Уфе
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту камэрцыі
Недзяржаўныя ВНУ:
- Усходні інстытут эканомікі, гуманітарных навук, кіраваньня і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
- Уфімскі інстытут камэрцыі і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
Філіялы недзяржаўных ВНУ:
- Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытуту
- Уфімскі філіял інстытуту эканамічных пераўтварэньняў і кіраваньня рынкам г. Масквы
- Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі
Транспарт
рэдагавацьУфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана зь іншымі рэгіёнамі Расеі.
Суднаходная рака Белая з сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссыбірскай магістральлю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казаньню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне гораду праходзіць фэдэральная аўтадарога М5 «Урал».
Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Ўфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забясьпечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расеі з Уралам і Сыбірру.
Трубаправодны транспарт зьдзяйсьняе перапампоўку іх транзытных плыняў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сыстэмы Рэспублікі Башкартастан і Расейскай Фэдэрацыі.
У якасьці гарадзкога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва мэтро замарожана.
Непадалёк ад Уфы стаіць Міжнародны аэрапорт Уфа.
Прамысловасьць
рэдагаваць- ААТ «Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне»
- Уфімскі завод эластамэрных матэрыялаў, вырабаў і канструкцыяў
- ФДУП Уфімскае прыборабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне
- «Гідраўліка»
- Уфімскі вітамінавы завод
- Уфімскі цеплавозарамонтны завод
- Канцэрн «БЭТО» — Башкірскае электратэхнічнае аб’яднаньне
- ФДУП Уфімскае агрэгатна-вытворчае аб’яднаньне
- Завод чарцёжных прыбораў
- Уфімскі завод апаратнай сувязі
- Прамсувязь
- Завод «Электрон»
- Уфімскі завод «Сынтэзсьпірт» — УЗСС
- Лікёра-гарэлкавы завод
- Кандытарская фабрыка «Харрыс-Кондзі»
- Папяровы камбінат
- Швейная фабрыка «8 марта»
- Трыкатажная фабрыка
- Электралямпавы завод
Культура
рэдагавацьПершая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801 годзе для канцылярскіх патрэбаў (Віталь Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. [1]).
У Уфе працуюць ня менш шасьці тэатраў: Дзяржаўны тэатар опэры і балета, Башкірскі акадэмічны тэатар драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатар «Нур» і Рускі акадэмічны тэатар драмы Башкартастана.
У горадзе маецца каля 15 музэяў, сярод іх нацыянальны музэй, музэй баявой славы, музэй археалёгіі і этнаграфіі, музэй геалёгіі і карысных выкапняў, музэй лесу. Адчынены для наведвальнікаў мэмарыяльныя хаты-музэі: З. Т. Аксакава, У. І. Леніна, М. Гафуры, А. Э. Цюлькіна, Ш. Худайбердзіна.
У 1918 г. у Ўфе працаваў вядомы чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газэты «Наш шлях», «Чырвоная Эўропа», напісаў сэрыю апавяданьняў і фэльетонаў («Зь дзёньніка ўфімскага буржуа», «Уфімскі Іван Іванавіч», «Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакуліне», «Правялебны ўладар Андрэй», «Два стрэлы»).
У 1939 годзе быў заснаваны Ансамбаль народнага танца імя Файзі Гаскарава.
Асобы
рэдагаваць- Сяргей Аксакаў (1791—1859) — пісьменьнік-клясык, мэмуарыст, тэатральны й літаратурны крытык, журналіст
- Мікалай Гурвіч (1828—1914) — лекар, эканаміст, гісторык, этнограф, географ, адзін зь першых прафэсійных статыстыкаў Башкірыі
- Аляксандар Ключароў — уфімскі губэрнатар (1905—1911), рэдактар «Уфімскага краю»
- Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі паэт і пісьменьнік
- Міхаіл Несьцераў (1862—1942) — жывапісец, чалец перасоўнікаў
- Рудольф Нурыеў (1938—1993) — танцоўшчык, харэограф, пастаноўшчык балетаў
- Пётар Талстой — галосны павятовага земскага сходу, рэдактар «Уфімскага весьніка» й «Весьніка Уфы»
- Зэмфіра Рамазанава (н. 1976) — сьпявачка, паэтка, лідэр музычнага гурту «Zемфира»
- Юры Шаўчук (н. 1957) — сьпявак, паэт і прадусар, лідэр музычнага гурту ДДТ
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://bashenc.online/ru/articles/80047/
- ^ а б в УФА // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (рас.) — Большая российская энциклопедия, 2016.
- ^ а б в Рихтер Д. И., Селиванов А. Ф. Уфа, город (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXV. — С. 87—89.
- ^ Пашпарт Уфы.
- ^ Уфа // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 287
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУфа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў