Ясак
Яса́к (па-татарску: ясак, па-расейску: ясак) — натуральны падатак, які зьбіраўся татарамі й Царствам Расейскім звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сыбіры.
Тэрмін «ясак» паходзіць з мангольскае мовы, дзе слова «ясса» значыла «закон», «парадак», «падначаленьне», «падатак». Ясак як звычайны падатак або даніна ўзымаўся зь неслужылага насельніцтва й заваяваных народаў ханамі Залатой Арды. Звычай узыманьня падаткаў менавіта футрам мог існаваць ў Сыбіры здаўна. Відавочна, ён быў распаўсюджаны ў Сыбірскім ханстве й адтуль запазычаны пасьля ягонага заваяваньня маскавітамі. Збор ясака частьцяком суправаджаўся захопам заложнікаў-аманатаў[1]. Ясак праіснаваў у Расейскай імпэрыі да 1917 году.