Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл (па-расейску: Нижний Тагил) — горад у Расеі, які месьціцца ў Сьвярдлоўскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, у апрацоўваючых вытворчасьцях за 2007 год склаў 131,8 млрд рублёў. Паводле гэтага паказчыку Ніжні Тагіл займае першае месца ў вобласьці, апярэджваючы нават Екацярынбург[3].
Ніжні Тагіл | |||||
рас. Нижний Тагил | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1722 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Сьвярдлоўская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Сяргей Носаў[d][1] і Уладзіслаў Пінаеў[d] | ||||
Плошча: | 298,47 км² | ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 361 811 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1212,22 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +7 3435 | ||||
Паштовы індэкс: | 622000 | ||||
Нумарны знак: | 66, 96 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°55′0″ пн. ш. 59°58′0″ у. д. / 57.91667° пн. ш. 59.96667° у. д.Каардынаты: 57°55′0″ пн. ш. 59°58′0″ у. д. / 57.91667° пн. ш. 59.96667° у. д. | ||||
Ніжні Тагіл | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ntagil.org/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы XVI стагодзьдзя Ярмак Цімафеевіч зладзіў стаянку для сваіх войскаў у навакольлях гораду, пераадолеўшы тым самым Эўрапейска-Азіяцкі водападзел. 19 кастрычніка 1722 году лічыцца датай заснаваньня Ніжняга Тагілу, калі на Выйскім заводзе была атрымана першая прадукцыя — чыгун. Заснаваны дынастыяй Дзямідава, якім да рэвалюцыі й належалі тагільскія заводы.
Тагільскі мэтал выкарыстоўваўся пры ўзьвядзеньні Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку[4]. Першапачаткова тагільская медзь была прададзеная францускаму пакупніку, які, у сваю чаргу, набыты мэтал адправіў на выплаўленьне статуі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьГорад падзяляецца на чатыры раёны:
- Ленінскі
- Тагілсбудаўнічы
- Дзяржынскі
- Прадмесьцевы
Гарады-сябры
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- Андрэй Аляксандраў (нар. 1978) – беларускі журналіст, грамадзкі дзеяч і палітычны вязень
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://rg.ru/2012/10/15/reg-urfo/nosov-anons.html
- ^ Сургут. Гісторыя, славутасьці, клімат
- ^ Расейскі статыстычны штогоднік(недаступная спасылка)
- ^ Statue of Liberty Made of Russian Copper?. Russian-American Business Magazine.