Самарканд
Самарканд (па-ўзбэцку: Samarqand, Самарқанд) — другое паводле велічыні й колькасьці насельніцтва места Ўзбэкістану, сталіца Самаркандзкага вілаяту. Плошча места складае 120 км². Колькасьць насельніцтва па стане на 1 студзеня 2016 году складала 519,6 тыс. жыхароў. Места знаходзіцца на вышыні 702 м над узроўнем мора. Гістарычная сярэдзіна места — плошча й забудова Рэгістан. У 2001 годзе места і яго гістарычныя архітэктурныя й археалягічныя помнікі былі занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО пад назвай «Самарканд — скрыжаваньне культур».
Самарканд | |||||
узб. Samarqand, Самарқанд | |||||
Плошча Рэгістан | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 742 г. да н. э. | ||||
Былая назва: | Мараканда, Согдыяна | ||||
Краіна: | Узбэкістан | ||||
Кіраўнік: | Акбар Шукураў | ||||
Плошча: | 120 км² [1] | ||||
Вышыня: | 702 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 519 683 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 4330,69 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +998 66 | ||||
Паштовы індэкс: | 140100[2] | ||||
Нумарны знак: | 14 (старога ўзору 1998—2008) | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°39′17″ пн. ш. 66°58′33″ у. д. / 39.65472° пн. ш. 66.97583° у. д.Каардынаты: 39°39′17″ пн. ш. 66°58′33″ у. д. / 39.65472° пн. ш. 66.97583° у. д. | ||||
Самарканд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Самарканд у сеціве |
Гісторыя
рэдагавацьСамарканд — адно з найстаражытных местаў сьвету, заснаванае ў 742 годзе да н. э. (VIII стагодзьдзе да н. э.), асяродак гістарычнай вобласьці й дзяржавы Сагдыяда. Больш за дзьве тысячы гадоў места зьяўлялася ключавым пунктам на Вялікім шаўковым шляху паміж Кітаем і Эўропай, а таксама адным з галоўных цэнтраў навукі сярэднявечнага Ўсходу. У 875—999 гадах Самарканд быў адным з найбуйнейшых палітычных і культурных цэнтраў дзяржавы Саманідаў. З 875 году па 892 год Самарканд быў сталіцай гэтай дзяржавы. У XIV стагодзьдзі стаў сталіцай царства Тамэрляна й яго нашчадкаў. У 1925—1930 гадах Самарканд зьяўляўся сталіцай Узбэцкай ССР.