Чалябінск
Чаля́бінск (па-расейску: Челябинск) — буйны горад у Расеі, месьціцца ў Чалябінскай вобласьці. У гарадзкой аглямэрацыі, у якую, таксама, уваходзяць Капейск, Какрына й іншыя населеныя пункты, пражывае каля 2,1 млн чалавек.
Чалябінск лац. Čalabinsk | |||||
рас. Челябинск | |||||
Вуліца Кірава ў Чалябінску | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1736 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Чалябінская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Яўген Цефцелеў[d][1][2] і Kotova, Natalia Petrovna[d][3] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1 143 458 чал. (2012)[4] | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +7 351 | ||||
Паштовыя індэксы: | 454000—454999 | ||||
Нумарны знак: | 74, 174 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°9′0″ пн. ш. 61°24′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 61.4° у. д.Каардынаты: 55°9′0″ пн. ш. 61°24′0″ у. д. / 55.15° пн. ш. 61.4° у. д. | ||||
Чалябінск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cheladmin.ru/ |
Горад зьяўляецца транспартным вузлом, то бок празь яго праходзіць чыгунка й шашэйныя дарогі. Таксама ў месьце будуецца Чалябінскі мэтрапалітэн. Чалябінск зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам з прадпрыемствамі мэталюргіі, машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі, прыборабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Гісторыя
рэдагавацьЧалябінская крэпасьць была закладзена ў 1736 годзе на месцы башкірскай вёскі Чалябы[5]. Крэпасьць была заснавана са згоды ўладальніка зямлі, на якой плянавалася будаўніцтва, — башкірскага Тархан Таймаса Шаімава, што ў канчатковым выніку прывяло да вызваленьня башкіраў ад падаткавага абкладаньня[6]. Горадам Чалябінск стаў у 1787 годзе, калі была пераназваная Чалябінская крэпасьць.
У 1780-я гады Чалябінск быў ціхім павятовым горадам, але ў 1788 годзе ў горадзе група лекараў упершыню апісала сымптомы й дала назву сыбірскай язьве, а таксама першай у сьвеце вынайшлі сыроватку супраць гэтай сьмяротнай хваробы[7].
Да канца XIX стагодзьдзя Чалябінск быў невялікім горадам. У 1892 годзе скончылася будаўніцтваў Самара-Златавустаўскай чыгункі, калі быў адчынены рух з Масквы да Чалябінску. У 1892 год праз Чалябінск прайшла Транссыбірская магістраль, у 1896 годзе была запушчана ў эксплюатацыю чыгунка на Екацярынбург.
Эканоміка
рэдагавацьЧалябінск зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Расеі. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, выкананай працы й паслуг уласнымі сіламі апрацоўваючых вытворчасьцей у 2011 годзе склаў 332 млрд расейскіх рублёў.
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://chelyabinsk.74.ru/text/news/60893052522496.html
- ^ а б https://www.znak.com/2018-11-15/oficialno_mer_chelyabinska_evgeniy_teftelev_pokidaet_post
- ^ а б https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5dd3d55f9a7947f971a9a6a5
- ^ Вынікі Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2012.
- ^ Витевский В. Н. «И. И. Неплюев и Оренбургский край в прежнем его составе до 1758 года». Т.2. Казань, 1897 стр. 459
- ^ В. А. Весновский. Карманный справочник «Весь Челябинск и его окрестности» — Челябинск: Тип. Л. Б. Бреслиной. 1909. −138 с.
- ^ Чалябінская мэдыцына
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧалябінск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў