Адкрыць галоўнае мэню

Талья́ці (па-расейску: Тольятти) — горад у Расеі, гарадзкая акруга ў складзе Самарскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 705,5 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1737 годзе.

Тальяці
рас. Тольятти
Komsomolsky district, Tolyatti, Russia.JPG
Coat of Arms of Togliatti Samara oblast small.svg Flag of Togliatti (Samara oblast).png
Герб Тальяці Сьцяг Тальяці
Дата заснаваньня: 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1737[1]
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Самарская вобласьць
Кіраўнік: Sergey Antashev[d]
Плошча: 314,78 км²[2]
Насельніцтва: 707 408 чал. (2018)
Тэлефонны код: 8482
Паштовы індэкс: 445000–445999
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′ пн. ш. 49°25′ у. д. / 53.517° пн. ш. 49.417° у. д. / 53.517; 49.417Каардынаты: 53°31′ пн. ш. 49°25′ у. д. / 53.517° пн. ш. 49.417° у. д. / 53.517; 49.417
Тальяці на мапе Расеі
Тальяці
Тальяці
Тальяці
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tgl.ru/

Горад разьмешчаны ў сярэднім цячэньні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэньні ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтар. Горадаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе разьмешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасьці аўтакампанэнтаў і матэрыялаў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе разьмешчаныя заводы цэмэнтавага машынабудаваньня, суднарамонтна-мэханічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталяваньня, завод ахоўных пакрыцьцяў і пластмасаў, «Завод тэхналягічнага абсталяваньня». Таксама разьвітыя хімічная галіна і электраэнэргетыка.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Тальяцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў