Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009» — 54-ы конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 12 па 16 траўня 2009 году ў Маскве (Расея). Адбыліся зьмены ў працэдуры галасаваньня: разам з галасамі тэлегледачоў улічваліся галасы нацыянальнага журы.[2]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009
Фінал 16 траўня 2009 году
Паўфіналы Першы — 12 траўня 2009 году
Другі — 14 траўня 2009 году
Вядоўцы паўфіналы: Андрэй Малахаў, Наталя Вадзянава
фінал: Алсу, Іван Ургант
Тэлеканал гаспадароў Першы канал
Месца Алімпійскі, Масква, Расея
Пераможная песьня «Fairytale», Аляксандар Рыбак, Нарвэгія
Сыстэма галасаваньня тэлегледачы/журы: 50/50[1]
Колькасьць краін 42
паўфінал 1 — 18,
паўфінал 2 — 19,
фінал — 25
Вяртаньне Сьцяг Славаччыны Славаччына
Сыход Сьцяг Грузіі Грузія
Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
Нуль ачкоў Сьцяг Чэхіі Чэхія
2008        2010

Месца правядзеньня

рэдагаваць

Пасьля перамогі Дзімы Білана зь песьняй «Believe» на конкурсе 2008 году ў Бялградзе (Сэрбія), Расея займела права на правядзеньне конкурсу. Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, абвясьціў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў Алімпійскім.[3] Гэтая прапанова была ўхваленая Эўрапейскім вяшчальным зьвязам 13 верасьня 2008 году.[4] Генэральны дырэктар спорткомплекса, Уладзімер Чурылін, аспрэчыў чуткі аб хуткай рэканструкцыі будынка, сказаўшы, што гэта цалкам неабавязкова, Алімпійскі ўжо цяпер можа зьмясьціць да 25-ці тысяч чалавек.[5]

У чэрвені 2008 году, у Атэнах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага зьвязу, на якой высоўвалася прапанова пазбавіць «Вялікую Чацьвёрку» (Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу.[6] Тым ня менш, было пацьверджанае, што гэтыя краіны захоўваюць гэты прывілей у 2009 годзе.[7]

Галасаваньне

рэдагаваць

У адказ на бесьперапынныя скаргі вяшчальнікаў адносна палітызаванасьці галасаваньня, галасоў дыяспар і краін-суседзяў, Вяшчальны зьвяз правёў ацэнку галасаваньня з магчымасьцю яго зьмены ў 2009 годзе. Арганізатары конкурсу прапанавалі вяшчальнікам і адмысловым кантрольным групам прыняць удзел у апытаньні датычна зьмен у сыстэме галасаваньня.[8] Telewizja Polska прапаноўвае ўвесьці міжнароднае журы па аналёгіі з тым, што выкарыстоўвалася ў Конкурсе танца «Эўрабачаньне-2008», каб паменшыць уплыў добрасуседзкіх галасоў і наданьню большай увагі мастацкай каштоўнасьці песьні.[9] З тых часоў было пацьверджанае, што ў фінале конкурсу ў кожнай краіне будуць камбінавацца галасы тэлегледачоў і журы, хоць дакладная дзель галасоў журы ў канчатковай адзнацы дагэтуль невядомая. Мэтад адбору пераможцаў паўфіналаў застанецца тым жа: 9 канкурсантаў адбіраюць тэлегледачы, аднаго — журы. Усю інфармацыю аб журы паведамяць пасьля сустрэчы арганізатараў у сьнежні.[2][10] Нацыянальнае журы было з самога пачаткі конкурсу, але ў 1997 годзе пачалося паступовыя ўводзіны тэлегаласаваньня, з пераходам толькі на яго ў 2003.

Удзельнікі

рэдагаваць

Наступныя краіны заявілі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009»:

  •   Аўстрыя — ня будзе ўдзельнічаць у «Эўрабачаньні-2009», але будзе трансьляваць фінал на сваёй тэрыторыі.[11]
  •   Грузія — ня будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні-2009» у знак пратэсту супраць палітыкі Расеі.[12]
  •   ЛюксэмбургRTL пацьвердзіў, што яны больш не зацікаўленыя ў прыняцьці ўдзелу ў конкурсе.[13]
  •   Туніс — па патрабаваньні ўраду, Туніс ня будзе ўдзельнічаць у бліжэйшай будучыні.[14]

Першы паўфінал

рэдагаваць
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01   Чарнагорыя ангельская Андрэа Дэміравіч «Just Get Out of My Life» 11 44
02   Чэхія ангельская, цыганская Gipsy.cz «Aven Romale» 18 0
03   Бэльгія ангельская Патрык Ушэн «Copycat» 17 1
04   Беларусь ангельская Пятро Ялфімаў «Eyes That Never Lie» 13 25
05   Швэцыя ангельская, француская Малена Эрнман «La voix» 4 105
06   Армэнія ангельская, армянская Інга і Ануш «Jan Jan» (Ջան Ջան) 5 99
07   Андора ангельская, каталянская Сюзана Георгі «La teva decisió (Get a Life)» 15 8
08   Швайцарыя ангельская Lovebugs «The Highest Heights» 14 15
09   Турэччына ангельская Hadise «Düm Tek Tek» 2 172
10   Ізраіль ангельская, іўрыт, арабская Ноа і Міра Авад «There Must Be Another Way» 7 75
11   Баўгарыя ангельская Красімір Аўрамаў «Illusion» 16 7
12   Ісьляндыя ангельская Ягана «Is It True?» 1 174
13   Македонія македонская Next Time «Nešto što kje ostane»
(Нешто што ќе остане)
10 45
14   Румынія ангельская Алена «The Balkan Girls» 9 67
15   Фінляндыя ангельская Waldo's People «Lose Control» 12 42
16   Партугалія партугальская Flor-de-Lis «Todas as ruas do amor» 8 70
17   Мальта ангельская К’яра «What If We» 6 86
18   Босьнія і Герцагавіна басьнійская Regina «Bistra voda» 3 125

Другі паўфінал

рэдагаваць
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01   Харватыя харвацкая Ігар Цукраў feat. Андрэа «Lijepa Tena» 13 33
02   Ірляндыя ангельская Шынэйд Малві і Black Daisy «Et Cetera» 11 52
03   Латвія расейская Інтарс Бусуліс «Пробка» 19 7
04   Сэрбія сэрбская Марка Кон і Мілаан «Cipela» (Ципела) 10 60
05   Польшча ангельская Лідыя Капаня «I Don't Wanna Leave» 12 43
06   Нарвэгія ангельская Аляксандар Рыбак «Fairytale» 1 201
07   Кіпр ангельская Хрыстына Мэтакса «Firefly» 14 32
08   Славаччына славацкая Каміль Мікульчык і Нэла «Leť tmou» 18 8
09   Данія ангельская Нільс Брынк «Believe Again» 8 69
10   Славенія ангельская, славенская Quartissimo feat. Мартына «Love Symphony» 16 14
11   Вугоршчына ангельская Золі Адок «Dance with Me» 15 16
12   Азэрбайджан ангельская Айсэль і Араш «Always» 2 180
13   Грэцыя ангельская Сакіс Рувас «This Is Our Night» 4 110
14   Летува ангельская, расейская Саша Сон «Love» 9 66
15   Малдова румынская, ангельская Нэлі Чабану «Hora din Moldova» 5 106
16   Альбанія ангельская Кейсі Тола «Carry Me in Your Dreams» 7 73
17   Украіна ангельская Сьвятлана Лабада «Be My Valentine» 6 80
18   Эстонія эстонская Urban Symphony «Rändajad» 3 115
19   Нідэрлянды ангельская The Toppers «Shine» 17 11
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01   Летува ангельская, расейская Саша Сон «Love» 23 23
02   Ізраіль ангельская, іўрыт, арабская Ноа і Міра Авад «There Must Be Another Way» 16 53
03   Францыя француская Патрысія Каас «Et s'il fallait le faire» 8 107
04   Швэцыя ангельская, француская Малена Эрнман «La voix» 21 33
05   Харватыя харвацкая Ігар Цукраў feat. Андрэа «Lijepa Tena» 18 45
06   Партугалія партугальская Flor-de-Lis «Todas as ruas do amor» 15 57
07   Ісьляндыя ангельская Ягана «Is It True?» 2 218
08   Грэцыя ангельская Сакіс Рувас «This Is Our Night» 7 120
09   Армэнія ангельская, армянская Інга і Ануш «Jan Jan» (Ջան Ջան) 10 92
10   Расея расейская, украінская Анастасія Прыходзька «Мамо» 11 91
11   Азэрбайджан ангельская Айсэль і Араш «Always» 3 207
12   Босьнія і Герцагавіна басьнійская Regina «Bistra voda» 9 106
13   Малдова румынская, ангельская Нэлі Чабану «Hora din Moldova» 14 69
14   Мальта ангельская К’яра «What If We» 22 31
15   Эстонія эстонская Urban Symphony «Rändajad» 6 129
16   Данія ангельская Нільс Брынк «Believe Again» 13 74
17   Нямеччына ангельская Alex Swings Oscar Sings! «Miss Kiss Kiss Bang» 20 35
18   Турэччына ангельская Hadise «Düm Tek Tek» 4 177
19   Альбанія ангельская Кейсі Тола «Carry Me in Your Dreams» 17 48
20   Нарвэгія ангельская Аляксандар Рыбак «Fairytale» 1 387
21   Украіна ангельская Сьвятлана Лабада «Be My Valentine» 12 76
22   Румынія ангельская Алена «The Balkan Girls» 19 40
23   Вялікабрытанія ангельская Джэйд Юэн «It's My Time» 5 173
24   Фінляндыя ангельская Waldo's People «Lose Control» 25 22
25   Гішпанія гішпанская, ангельская Сарая Арнэляс «La noche es para mí» 24 23
  1. ^ EBU confirms 50/50 vote for Eurovision Song Contest
  2. ^ а б Сумеснае галасаваньне гледачоў і журы ў фінале 2009. eurovision.tvПраверана 14-09-2008 г.
  3. ^ У Маскве мінула паседжаньне працоўнай групы па правядзеньні конкурсу «Эўрабачаньне-2009». Першы каналПраверана 25.06.2008 г.
  4. ^ Bakker, Sietse (2008-09-13) Масква ўхваленая ў якасьці горада-гаспадара!. EBUПраверана 2008-09-13 г.
  5. ^ Навіны Эўрабачаньня. ESCKaz.com (2008-11-11). Праверана 2008-09-21 г.
  6. ^ Murray, Gavin (25-10-2008) «Вялікая Чацьвёрка» можа пазбавіцца аўтаматычнага месца ў фінале. ESCToday.com. Праверана 28-05-2008 г.
  7. ^ Viniker, Barry (25-10-2008) Месца ў фінале забяспечана. ESCToday.com. Праверана 14-09-2008 г.
  8. ^ Klier, Marcus (2008-08-28) Эксклюзіў: Новая працэдура галасаваньня?. ESCToday.
  9. ^ Floras, Stella (2008-09-11) Польшча: TVP прапаноўвае міжнароднае журы для Эўрабачаньня. ESCToday.
  10. ^ Галасаваньне зьмяняецца: дэталі ў сьнежні. ESCTodayПраверана 2009-09-15 г.
  11. ^ [1]
  12. ^ [2]
  13. ^ Kuipers, Michael (2008-06-01) Люксэмбург: «Незацікаўленыя!». ESCToday.
  14. ^ Kuipers, Michael (2007-06-20) Туніс ня будзе ўдзельнічаць «у агляднай будучыні». ESCToday.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009сховішча мультымэдыйных матэрыялаў