Пятро Ялфімаў
Пятро́ Ялфі́маў — беларускі сьпявак. Удзельнік конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009».
Пятро Ялфімаў | |
Дата нараджэньня | 15 лютага 1980 (44 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак |
Сябра ў | RUDN[d] |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара, клявішны музычны інструмэнт[d], кахон[d] і голас[d] |
Узнагароды | |
Сайт | www.petrelfimov.ru |
Біяграфія
рэдагавацьПятро Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 году ў Магілёве, у сям’і музыкаў. З 6 гадоў Пётар пайшоў у школы з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спэцыяльнасьць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі "Дубль «У», у складзе якой стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спэцыяльнасьці «акадэмічны сьпеў».
Працаваў у «Песьнярах», потым у складзе гурта «Эгаіст», цяпер працуе сольна. Выступаў на «Славянскім базары» зь песьняй Чэслава Немэна «Dziwny jest ten swiat».
З 1999 году Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.
19 студзеня 2009 году Пятро выйграў адборачны тур Беларусі (ЭўраФэст) на «Эўрабачаньне-2009». У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла сьпявачка Гюнэш зь песьняй «Fantastic Girl» набраўшы 7949 галасоў.
Пётар Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 траўня 2009 году. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краінаў. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]
Фота
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагаваць- Я хочу / Я жадаю (2006)
- Колокола / Званы (2007)
Папярэднік Руслан Аляхно |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2009 |
Наступнік 3+2 і Робэрт Ўэлз |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ялфімаў: Мне вельмі шмат што ёсць расказаць прэзідэнту // Наша Ніва, 15 траўня 2009 г.