Rändajad (па-беларуску: вандроўнікі) — песьня эстонскага гурту Urban Symphony, напісаная Свэнам Лёхмусам. Песьня прадстаўляла Эстонію на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009».

Песьня расказвае пра бясконцае падарожжа па пустыні, паказвае небясьпекі, што чакаюць вандроўнікаў на сваім шляху. У фінальнай частцы конкурсу «Эўрабачаньне-2009» песьня заняла 6-е месца, што стала лепшым вынікам Эстоніі з 2002 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць