Дзьмітры Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэньні і да ліпеня 2008 году — Віктар Мікалаевіч Бялан; нарадзіўся 24 сьнежня 1981 году, Усьць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расейскі сьпявак, першапачаткова які выступаў пад сцэнічным псэўданімам Дзі́ма Біла́н, а з 2008 г. прыняў дадзены псэўданім у якасьці сучаснага імя і прозьвішча. Заслужаны артыст Кабардына-Балкарыі (2006), Заслужаны артыст Чачэніі (2007), Заслужаны артыст Інгушэтыі (2007), Народны артыст Кабардына-Балкарыі (2008).

Дзьмітры Мікалаевіч Білан
па-расейску: Дима Николаевич Билан
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1981(1981-12-24)[1] (42 гады)
Месца нараджэньня Усьць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, СССР
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Гады дзейнасьці 2002 — цяпер
Жанры поп-музыка, баллада, r'n'b, dance
Інструмэнты клявішны музычны інструмэнт[d], голас[d] і акардэон
Псэўданім Дзіма Білан
Лэйблы Gala Records, EMI, Universal, «Містэрыя гуку»
Узнагароды
Сайт bilandima.ru
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць
  • Калі Віктару быў 1 год, сям’я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чаўны, у 6 гадоў — у горад Травеньскі ў Кабардына-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа».
  • Скончыў Дзяржаўную музычную вучэльню імя Гнесіных па спэцыяльнасьці клясычны вакальны выканавец.
  • 2002 — дэбют на расейскалатвійскім фэсьце «Новая Хваля», дзе Дзіма заняў чацьвертае месца.
  • 2003 — выпусьціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», уключалы такія вядомыя мэлёдыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка).
  • 2004 — выпусьціў мэлёдыю, якая мела бурны посьпех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбому.
  • Музычным прадусарам сьпевака становіцца Юры Айзэншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Эўрабачаньне», папярэдне зь песьняй «Не то», у 2005 годзе заняўшы другое месца па расейскім нацыянальным выбары.
  • сьнежань 2005 — атрымаў два залатых грамофона за песьні «Ты павінна побач быць» (гэта — расейская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзеньня праекту «Новыя песьні аб галоўным», сьпявак атрымаў прыз Першага канала ад прафэсійнага журы. Дзіма стаў чалавекам году ў сфэры шоў-бізнэсу, паколькі большасьць выбарнікаў падалі свае галасы за яго, паводле вэрсіі пошукавай сыстэмы Rambler.
  • У канцы 2005 году — прыняў запрашэньне ад амэрыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведваньні музычнага вечара «Пітэр Пэн».
  • У сьнежні 2005 году ў Батанічным садзе быў зьняты кліп для лірычнай кампазыцыі «Я Цябе Памятаю».
  • 14 сакавіка 2006 — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» ў Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Сьпявак годц». Песьня Білана «Never Let You Go» была выкананая сьпеваком толькі тамака.

Удзел у конкурсах Эўрабачаньне

рэдагаваць
  • У сярэдзіне сакавіка 2006 году Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расею на Эўрабачаньні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краінаў, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца зь песьняй «Never Let You Go», падобнага Расея ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расейская сьпявачка Алсу таксама заняла другое месца.
  • Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песьня Hard Rock Hallelujah (Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы зь Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год — 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максымальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краінаў: Армэнія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Летува і Ўкраіна. Толькі Манака і Швайцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала.
  • У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзьве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, зь якога ў сярэдзіне песьні зьяўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку зь лікам, якія пазначаюць яго нумар вынахаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расея выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 траўня давесьці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Тамака ён трапіў у дзясятку найлепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і мінуў у фінал.
  • Да пачатку конкурсу, расейскі ўэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага гораду Дзімы абяцаў назваць адну з вуліцаў у яго гонар, калі сьпявак пераможа.
 
Дзіма Білан на конкурсе «Эўрабачаньне-2008»
  • У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе «Эўрабачаньне 2008». Ня знойдучы ніякіх юрыдычных парушэньняў, зьвязаных з выкарыстаньнем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расея» прыняў заяўку і дапусьціў артыста да конкурсу.
  • 9 сакавіка — у этэры галоўнага дзяржаўнага каналу краіны прад’явіў на суд журы і тэлегледачоў песьню Believe. Па выніках галасаваньня артыст набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную.
  • 20 траўня — выступіў зь песьняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку найлепшых і перайшоў у фінал.
  • 24 траўня — выступ у фінале конкурсу разам з расейскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і вугорскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасаваньня набраў 272 пункты і заняў першае месца, стаўшы першым расейскім сьпеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны адмысловы прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон».
  • 28 траўня — прыняў удзел у адкрыцьці Kista Галерэі — забаўляльным комплексе недалёка ад Стакгольму ў Швэцыі.
  • 19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расейскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і вугорскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасаваньня Дзіма Білан цяпер лідыруе і мае ўсе шанцы на перамогу.

Узнагароды

рэдагаваць

Дзіма Білан — неаднаразовае пераможца RMA — музычнай прэміі канала MTV-Расея.

  • У 2005 годзе ён выйграў у намінацыях «Найлепшы выканавец» і «Найлепшы артыст»
  • У 2006 годзе — у намінацыях «Найлепшая песьня» («Never Let You Go») і «Найлепшы артыст»
  • У 2007 годзе — у намінацыях «Найлепшая песьня», «Найлепшая песьня» («Немагчымае магчыма») і «Найлепшы артыст»

У Дзімы Білана найбольшая колькасьць узнагарод RMA — 7.

Як пераможца ў намінацыі «Найлепшы артыст» ён тройчы прымаў удзел у цырымоніі MTV Europe Music Awards у намінацыі «Best Russian Act».

У 2008 годзе таксама перамог у намінацыі «Найлепшы артыст» MTV Europe Music Awards у намінацыі «Best Russian Act».

У 2007 Дзіма Білан выйграў Прэмію Муз-ТВ у трох намінацыях: «Песьня году» (Never Let You Go), «Альбом году» (Час-рака) і «Найлепшы выканавец».

У 2004 годзе Дзіма Білан стаў пераможцам у намінацыі гіт-параду Top Sexy (Самы сэксуальны артыст) «Гукавой дарожкі». Пры гэтым сам Білан адзначыў, што яму падабаецца салістка t.A.T.u. Юлія Волкава: «Мне вельмі падабаецца Юля Волкава з „Тату“. — Гэтая хлопчыкападобная старлетка? — Ніякая яна ня хлопчыкападобная. Яна вельмі міленькая».[2]

У 2008 годзе Білан плянуе запісаць новы альбом у ангельскай, расейскай і гішпанскай вэрсіях. Гуказапісвальная кампанія: «Interscope Records» (Universal Music International Group).

Дыскаграфія

рэдагаваць
Папярэднік
Марыя Шэрыфавіч
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне»
2008
Наступнік
Аляксандар Рыбак
  1. ^ Dima Bilan // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дзіма Білансховішча мультымэдыйных матэрыялаў