Каменка (вёска, Шчучынскі раён)

вёска ў Каменскім сельсавеце Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ка́менка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ельні. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 525 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Шчучына, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель; на поўдзень ад шашы Скідзель — Шчучын.

Каменка
лац. Kamienka
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Каменскі
Насельніцтва: 525 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′0″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 53.53333° пн. ш. 24.5° у. д. / 53.53333; 24.5Каардынаты: 53°32′0″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 53.53333° пн. ш. 24.5° у. д. / 53.53333; 24.5
Каменка на мапе Беларусі ±
Каменка
Каменка
Каменка
Каменка
Каменка
Каменка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каменка — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Каменка ўпамінаецца ў другой палове XVI стагодзьдзя як маёнтак на мяжы Гарадзенскага і Лідзкага паветаў. У 1580 годзе К. Кладзінскі збудаваў тут драўляны касьцёл, у 1599 годзе П. Нонгарт заснаваў мястэчка.

У XVIII стагодзьдзі Каменка знаходзілася ў валоданьні Тызэнгаўзаў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у мястэчку ў 1706 годзе на працягу 2 тыдняў разьмяшчалася стаўка караля Швэцыі Карла XII. На 1737 год тут было 47 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Каменка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1848 год тут было 24 двары, на 1885 год існавалі валасная ўправа, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, 3 крамы, кірмаш. Побач зь мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак, у якім працавалі вінакурня, вадзяны і конны млыны.

 
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Каменцы было 74 двары, дзейнічалі касьцёл і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня, 8 крамаў і карчма, штогод праводзіліся 8 кірмашоў. У 1908 годзе ў народнай вучэльні было 70 вучняў, 1 выкладнік.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Каменку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каменка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Каменка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (105 двароў) і фальварак (4 пабудовы). На 1931 год дзейнічаў касьцёл (збудаваны ў 1908 годзе), працавалі гмінная ўправа і пошта.

У 1939 годзе Каменка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Шчучынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у вёсцы было 134 двары, пачатковая школа, маторны млын, фэльчарскі і вэтэрынарны пункты; у асадзе — 25 двароў. На 1971 год у Каменцы 180 двароў, на 1997 год — 261, на 1 студзеня 2001 году — 245. У 2000-я гады Каменка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 216 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 145, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 68[3]; 1878 год — 411 чал., зь іх 245 юдэяў[4]; 1885 год — 440 чал.; 1897 год — 553 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 484 чал. у мястэчку Каменцы і 18 чал. у маёнтку Каменцы; 1919 год — 558 чал.; 1921 год — 569 чал. у мястэчку Каменцы і 94 чал. у фальварку Каменцы; 1940 год — 752 чал. у мястэчку Каменцы, 57 чал. у фальварку Каменцы і 209 чал. у асадзе Каменцы; 1971 год — 539 чал.; 1997 год — 643 чал.[5]; 1998 год — 661 чал.[6]; 1999 год — 661 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 649 чал.[7]; 2010 год — 525 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Каменцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, доі культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчананя спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (XVIII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 369.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 779
  5. ^ Шаблюк В. Каменка // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 41.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 512.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн., 2001.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць