Герб Зэльвы
(Перанакіравана з «Герб Зэльвенскага раёну»)
Герб Зэльвы — герб Зэльвы і Зэльвенскага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісаньне
рэдагавацьГерб уяўляе сабой вараскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны ўзыходзячы з залатой брамы з чырвоным дахам чорны конь з залатымі грывай, капытамі і аброцьцю[1].
Сымболіка
рэдагавацьКалісьці мястэчка было вельмі заможным, тут праходзілі кірмашы па продажы буйной жывёлы, у тым ліку i коней. У гэтыя дні горад рабіўся сапраўдным цэнтрам грамадзкага жыцьця, паколькі, акрамя ўласна кірмашоў, тут працавалі шматлікія шынкі, карчмы, пастаялыя двары і стайні. Залаты колер на гербе падкрэсьлівае заможнасьць, геральдычная поза ўзыходзячага каня (верхняй яго часткі) адлюстроўвае асноўны прадмет гандлю[2].