Зэльвенскі сельсавет
Зэльвенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — мястэчка Зэльва.
Зэльвенскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Зэльва |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бародзіцкага сельсавету[1].
З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Ваўкавыскага раёну. 23 чэрвеня 1980 году ў склад Крамяніцкага сельсавету перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2].
25 лістапада 2004 году ў склад сельсавету былі перададзеныя 7 населеных пунктаў — Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы — ліквідаванага Ялуцавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1615 чалавек[4], зь іх 67,2 % — беларусы, 25,6 % — палякі, 5,0 % — расейцы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 «О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района» (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.