Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)
Ту́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Тулава[1].
Тулаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Тулава |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасаваньня | 18 красавіка 2017 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[2]. З 17 красавіка 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.
18 красавіка 2017 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — перададзеныя ў склад Каралінскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць населеных пунктаў — 11;
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 813 чалавек[4], зь іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — расейцы[5].
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году — 808 чалавек.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 25 верасень 2020.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года