Луконіца (рака)

рака ў Беларусі

Луко́ніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 195 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Рака
Луконіца
лац. Łukonica
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Плаўскіх
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 32 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,1 м³/с
Плошча басэйну 195 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Луконіца.

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Плаўскіх Слонімскага раёну, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на поўнач ад вёскі Дубраўкі Мастоўскага раёну. Ёсьць невялікія прытокі (левыя), у нізоўі прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.

Даліна выразная, трапэцападобная, у верхняй і ніжняй плыні вузкая, зьвілістая, шырынёй 200—900 м. Абалона забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхняй плыні зьвілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на поўдзень ад вёскі Ярнева ўгару плыньню (1,5 км) і ад вёскі Пруду да вусьця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і мерна стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 228.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1