Луконіца (вёска)

вёска ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Луко́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Луконіцы. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 79 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва.

Луконіца
лац. Łukonica
Касьцёл Сьвятога Міхала
Касьцёл Сьвятога Міхала
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Галынкаўскі
Насельніцтва: 79 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
СААТА: 4226804026
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′58″ пн. ш. 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д. / 53.18278; 25.02583Каардынаты: 53°10′58″ пн. ш. 25°1′33″ у. д. / 53.18278° пн. ш. 25.02583° у. д. / 53.18278; 25.02583
Луконіца на мапе Беларусі ±
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Луконіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Луконіца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Луконіца ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як сяло і прысёлак у маёнтку Дзярэчын, які знаходзіўся ў валоданьні Копачаў (Капачэвічаў). З XVI стагодзьдзя Луконіцай валодалі Нарбуты (Нарбутовічы). У 1505 годзе харунжы надворны Войцех Нарбутовіч з жонкай Ганнай заснавалі тут касьцёл Міхала Арханёла.

У 1566 годзе ў Луконіцы адбываліся таргі і кірмашы, што ўскосна сьведчыць пра існаваньне мястэчка. У крыніцах XVII стагодзьдзя паселішча значыцца як мястэчка (1610 год), пазьней — як сяло (1630, 1663 гады). Луконіца знаходзілася ў валоданьні Гарабурдаў, Палубінскіх, Пініцкіх, Ціхановічаў. На 1630 год тут было 17 двароў, млын; на 1663 год — 14 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Старавескай воласьці Слонімскага павету[2] Гарадзенскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 29 двароў, царква і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Луконіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Луконіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Луконіца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Луконіца ўвайшла ў БССР, у Галынкаўскі сельсавет Зэльвенскага раёну. На 1997 год тут было 55 двароў, на 1999 год — 54.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 121 чал.[4]; 1999 год — 121 чал.[5]
  • XIX стагодзьдзе: 2010 год — 79 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Луконіцы працуюць вясковы клюб і крама.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл. Званіца

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 206.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 282.
  3. ^ Шаблюк В. Луконіца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 71.
  4. ^ Шаблюк В. Луконіца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 70.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 366.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць