Быкавыя
Быкавыя[1] (Bovidae) — буйное сямейства жуйных парнакапытных. Да яго адносяцца буйвалы, бізоны, антылопы, газелі, быкі, авечкі і горныя казлы.
Быкавыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Жвачныя |
Сямейства | Быкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bovidae | |
Адрозьненьні
рэдагавацьСямейству пустарогіх належаць 140 відаў, ад 1000-кіляграмовага бізона да 5-кіляграмовага дзіка. Важным адрозьненьнем зьяўляюцца рогі: іх амаль заўсёды двое (выключэньнем зьяўляецца род чатырохрогіх антылёпаў), а даўжыня можа складаць ад 2 см да 1,5 мэтра. У некаторых відаў рогі маюцца толькі ў самцоў, аднак у большасьці яны сустракаюцца ў абодвух палоў. Гэта касьцяныя структуры, цьвёрда зьвязаныя з чэрапам. У адрозьненьне ад аленевых і віларогіх, у пустарогіх рогі ніколі не разгалінаваныя.
Асноўная частка пустарогіх жыве ў адкрытых мясцовасьцях. Афрыканскія саваны зьяўляюцца для многіх відаў ідэальнай жыцьцёвай прасторай. Існуюць таксама віды, якія жывуць у гарыстай мясцовасьці або ў лясах.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.