Парнакапытныя
Парнакапы́тныя (па-лацінску: Artiodactyla) — атрад пляцэнтарных сысуноў, аб’яднаных падабенствам канструкцыі канечнасьцяў. Спэцыфіка палягае ў функцыянальным прымяненьні двух пальцаў (трэцяга і чацьвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасьці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.
Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.
Клясыфікацыя парнакапытныхРэдагаваць
- падатрад няжвачныя (Suina)
- сямейства сьвіньні (Suidae)
- сямейства пекарыевыя(Tayassuidae)
- сямейства бэгемотавыя (Hippopotamidae)
- † сямейства антракатэрыі (Anthracotherium)
- падатрад мазаленогія (Tylopoda)
- сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
- падатрад жвачныя (Ruminantia)
- сямейства жырафавыя (Giraffidae)
- сямейства кабаргавыя (Moschidae)
- сямейства аленькавыя (Tragulidae)
- сямейства віларогія (Antilocapridae)
- сямейства аленевыя (Cervidae)
- сямейства пустарогія (Bovidae)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Парнакапытныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў