Зуброўка
Зубро́ўка (па-лацінску: Hierochloe) — род кветкавых расьлін сямейства метлюжковых.
Каля 30 відаў. Найбольш пашыраная ў Беларусі зуброўка духмяная (Hierochloe odorata), шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Народныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Расьце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзьлесках, паплавах, каля дарог. Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы. Лічыцца адным з турыстычных сымбаляў Белавескай пушчы.
Надземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (сьвежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасьці як араматызатар. Зьбіраюць пад час цьвіценьня (травень — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сьцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамэндуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).
Літаратура
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗуброўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў