Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны, Зарэчнае (укр. Зарічне, Погост-Зарічний) — мястэчка ва Ўкраіне, на рацэ Стыры. Адміністрацыйны цэнтар Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 7325 чалавек. Знаходзіцца за 190 км ад Роўна, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Пагост Зарэчны лац. Pahost Zarečny | |||||
укр. Зарічне | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1480 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Зарачанскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 161 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7325 чал. (2015) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 34000 | ||||
КОАТУУ: | 5622255100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′32″ пн. ш. 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д.Каардынаты: 51°49′32″ пн. ш. 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д. | ||||
Пагост Зарэчны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gska2.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=30.06.2010&rf7571=27568 |
Пагост Зарэчны — мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься) на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
рэдагавацьТапонім Пагост утварыўся ад старадаўняга тыпу паселішча — пагосту.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Пагост як мястэчка, дзе менскаму купцу Церашковічу дазвалялася весьці «гандаль вадой і сушай» бяз аплаты мыта, зьмяшчаецца ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казімера і датуецца 27 верасьня 1480 году. З 1545 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пагост увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. ён перайшоў да князёў Збараскіх, пазьней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гадох тут было 6 двароў (20 будынкаў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1802 годзе расейскі цар падараваў мястэчка фэльдмаршалу Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго разам з фальваркам Губінам зямяніну Цярпіцкаму. У 1819 годзе ўладальнік Пагоста абшарнік Філацьеў зьвярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстаньне зямлёй. Згодна з судовым выракам, у 1821 годзе жыхароў Пагосту гвалтоўна перасялілі з абшарніцкай зямлі ў Пінск (19 чал.), Нобель (17), Гарадную (25) і Лагішын (15), а ўсю іхную рухомую маёмасьць прадалі[1]. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў роднае мястэчка[2].
На 1859 год у Пагосьце Зарэчным было 40 двароў[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 108 двароў, царква, сынагога, некалькі млыноў і вінакурня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Зарэчны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Пагост Зарэчны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Зарэчны ўвайшоў ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскі павет Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Пагост Зарэчны ў склад УССР, дзе з 1940 году ён стаў цэнтрам раёну.
-
Царква. 1929 г.
-
Царква, 1946 г.
-
Царкоўная званіца, 1946 г.
-
Вуліца, 1946 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 350 чал.[5]; 1897 год — 647 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6929 чал.; 2007 год — 6912 чал.; 1 траўня 2015 году — 7325 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Пагосьце Зарэчным працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.
Культура
рэдагавацьДзеюць бібліятэка і дом культуры.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай прамысловасьці, нарыхтоўка лесу.
Транспарт
рэдагавацьУ Пагосьце Зарэчным знаходзіцца станцыя вузкакалейнай чыгункі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 241.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 173.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Jelski A. Pohost Zarzeczny // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 520.
Літаратура
рэдагаваць- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.