Зарачанскі раён
Зарачанскі раён (па-ўкраінску: Зарічненський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Зарэчнае.
Зарачанскі раён | |
Зарічненський район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Ровенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Зарэчнае |
Дата ўтварэньня | 1939 |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2005) | 36 тыс. |
Плошча | 1442 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча 1 442 км².
Асноўныя рэкі — Стыр, Прыпяць, Весялуха, Стубла. На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Нобэльскае, Астроўскае, Соснае і іншыя. У межах раёну знаходзяцца Дзяброўскі і Астроўскі гідралягічныя, Вычаўскі і Сварыцавіцкі батанічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня, утвораны рэгіянальны ляндшафтавы парк «Прыпяць — Стаход».
На ўсходзе мяжуе з Дубровіцкім, на поўдні з Уладзімерацкім раёнамі Ровенскай вобласьці, на поўначы — зь Берасьцейскай вобласьцю Беларусі.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва — 36 тыс. чал. (2005), у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 7 тыс. чал.
Эканоміка
рэдагавацьПрамысловасьць раёну прадстаўленая насутпнымі прадпрыемствамі: Зарачанская дзяржаўная лясная гаспадарка, ААТ «Зарачанскі малочны завод», ДП «Пралесак», звыш 60 малых прадпрыемстваў.
У раёне зарэгістравана 6 фэрмэрскіх гаспадарак, за якімі замацавана больш за 60 га зямлі.
Будаўніцтва ў раёне вядуць 2 арганізацыі: ШБД-6, філія Зарачанскі райаўтадор.
Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ раёне маецца 1 мескае і 50 сельскіх паселішчаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |