Елькаўшчына
Е́лькаўшчына[3] — вёска[3] на ўсходзе Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца ў складзе Запрудзкага сельсавету, які да 20 сьнежня 2014 году называўся Лясьнянскім. Месьціцца за 8 км на ўсход ад Круглага, 86 км ад Магілёва і 27 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Ворша — Менск. Рэльеф раўнінны. На захадзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Вабіччу. Побач праходзіць шаша Круглае — Шклоў.
Елькаўшчына | |
трансьліт. Jeĺkaŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1777 год |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Круглянскі |
Сельсавет: | Запрудзкі |
Вышыня: | 193[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 214 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2234 |
Паштовы індэкс: | 213192[2] |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′32.004″ пн. ш. 29°54′48.996″ у. д. / 54.25889° пн. ш. 29.91361° у. д.Каардынаты: 54°15′32.004″ пн. ш. 29°54′48.996″ у. д. / 54.25889° пн. ш. 29.91361° у. д. |
± Елькаўшчына |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У 1777 годзе Елькаўшчына згадваецца ў якасьці вёскі ў Копыскім павеце (Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя). На 1858 г. належала абшарніку і налічвала 49 жыхароў мужчынскай плоці. На 1880 г. 189 жыхароў і 25 двароў налічвалася ў Елькаўшчыне 1 і яшчэ 78 жыхароў і 10 двароў у Елькаўшчыне 2. Вяскоўцы спадарожна займаліся кавальствам, ткацтвам кудзелі зь ільну і пянькі (канаплянага валакна), вырабам абутку, бочак, колаў, драўлянага посуду і земляробчых прыладаў. З 1881 г. побач існаваў аднайменны маёнтак на 300 дзесяцінаў зямлі. У абедзьвюх Ельшкаўшчынах працавалі па 1-й хлебазапаснай краме. Паводле перапісу 1897 году ў Елькаўшчыне 1 быў 201 жыхар, 29 двароў і школа граматы. У Елькаўшчыне 2 — 163 жыхары і 25 двароў. Абедзьве вёскі знаходзіліся ў Круглянскай воласьці (Магілёўскі павет). Побач быў фальварак з 39 жыхарамі[5].
У 1909 г. 212 жыхароў і 35 двароў было ў Елькашчыне 1 і 126 жыхароў і 23 двары ў Елькашчыне 2. Школу граматы ператварылі ў земскую. У 1923 годзе ў прыватным доме разьмясьцілі працоўную школу 1-й ступені, пры якой існавалі драматычны і сельскагаспадарчы гурткі. З 20 жніўня 1924 году вёска ўвайшла ў склад Круглянскага раёну Беларускай ССР. У 1926 г. 196 жыхароў і 43 двары было ў вёсцы Елькаўшчына 1, 147 жыхароў і 26 двароў — у Елькаўшчыне 2. 18 лістапада 1930 г. стварылі калгас «Елькаўшчына»[6], у выніку чаго вёскі зьліліся ў адну. У 1931—1935 гг. Елькаўшчына была ў складзе Шклоўскім раёну. З 20 лютага 1938 году ў складзе Магілёўскай вобласьці БССР. Падчас Нямецка-савецкай вайны зь ліпеня 1941 г. па 28 чэрвеня 1944 г. вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На фронце загінуў 31 вясковец, у гонар якіх у 1969 г. пасярод вёскі паставілі абэліск[5].
У 1950 г. калгас «Елькаўшчына» далучылі да калгасу «Сьвітанак»[6]. У 1959—1966 гг. вёска была ў складзе Бялыніцкага раёну. У 1986 г. налічвалася 257 жыхароў і 92 гаспадаркі. У вёсцы месьціліся вытворчая брыгада, майстэрня рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, фэрма буйной рагатай жывёлы, лесапільня, зернедрабільня, дзіцячы сад, базавая школа, крама, дом побытавага абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, аўтаматызаваная тэлефонная станцыя, бібліятэка, дом культуры са стацыянарнай кінаўстаноўкай, страўня і фэльчарска-акушэрскі пункт[5]. На 1 студзеня 1998 г. калгас «Сьвітанак» мела 2396 га зямлі, 28 трактароў, 17 грузавікоў, 8 зернеўборачных камбайнаў, 680 сьвіней і 408 кароў[6]. У 1993 г. налічвалася 334 жыхары і 130 гаспадарак, месьцілася галаўная сядзіба калгасу «Сьвітанак»[5].
Гаспадарка і інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы месьціцца галаўная сядзіба сельскагаспадарча-вытворчага комплексу (СВК) «Круглянскі сьвітанак»[5]. У студзені 2012 году СВК «Круглянскі сьвітанак» адчыніў у вёсцы малочнатаварную фэрму коштам 36 млрд рублёў ($4,3 млн) на 768 кароваў. Рэнтабэльнасьць продажаў малака, 95% якога было найвышэйшага гатунку, склала 31,3%[7].
Да галоўнай працяглай і прамой вуліцы, якая ідзе з паўночнага захаду на паўночны ўсход, далучаюцца 2 кароткія прамыя вуліцы. Абапал вуліцаў двухбаковая, шчыльная забудова пераважна драўлянымі сядзібамі. На галоўнай вуліцы некалькі мураваных аднапавярховых дамоў. Вытворчыя прадпрыемствы месьцяцца на паўночных і заходніх ускраінах. На 2007 год працавалі бібліятэка, клюб, крама, аддзяленьне сувязі і фэльчарска-акушэрскі пункт[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 49 жыхароў мужчынскай плоці[5]; 1880 год — 267 жыхароў (189+78), 35 двароў (25+10); 1897 год — 400 жыхароў (201+163+36), 55 двароў (29+25+1)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 338 жыхароў (212+126), 58 двароў (35+23); 1926 год — 343 жыхары (196+147), 69 двароў (43+26); 1986 год — 257 жыхароў, 92 гаспадаркі; 1993 год — 334 жыхары, 130 гаспадаркі; 1999 год — 287 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 261 жыхар, 103 гаспадаркі; 2010 год — 214 жыхароў
Ураджэнцы
рэдагаваць- Яўген Кантылёў (нар. 1938) — пісьменьнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Елькаўшчына (Круглянскі раён) // Фота Плянэта, 2010 г. Праверана 14 чэрвеня 2017 г.
- ^ Круглянскі раён // УП «Белпошта», 2015 г. Праверана 14 чэрвеня 2017 г.
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 225
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ а б в г д е ё Елькаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Тацяна Бялова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2009. — Т. 6. Магілёўская вобласьць. Кніга 2. — С. 333-334. — 592 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0440-2
- ^ а б в СВК «Круглянскі сьвітанак» // Магілёўская абласная бібліятэка, 23 сакавіка 2016 г. Праверана 14 чэрвеня 2017 г.
- ^ БелТА. Улады павінныя ствараць умовы для арганізацыі прыватнымі інвэстарамі новых вытворчасьцяў // Зьвязда : газэта. — 26 красавіка 2012. — № 80 (27195). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Надвор’е ў вёсцы Елькаўшчына Праверана 14 чэрвеня 2017 г.