Вабіч
рака ў Беларусі
Ва́біч — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 74 км. Плошча вадазбору 565 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Вабіч лац. Vabič | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Бураўшчына |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 74 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,5 м³/с |
Плошча басэйну | 565 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Сьвяцілаўка
- Левыя: Чарнаводка, Васілёўка, Лімнічанка
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1,7 км на ўсход ад вёскі Бураўшчыны Круглянскага раёну, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбору Бялыніцкага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй плыні трапэцападобная, шырыня 0,6—1 км. У час разводзьдзя сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межанным у ніжняй плыні 2 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Абалона двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня 10—25 м, у верхняй плыні каналізаваныя 24 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 85.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 85.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971