Даўнары (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Даўнары — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Даўнары
лац. Daŭnary
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 304 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231339
СААТА: 4229804071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′27″ пн. ш. 26°5′24″ у. д. / 53.97417° пн. ш. 26.09° у. д. / 53.97417; 26.09Каардынаты: 53°58′27″ пн. ш. 26°5′24″ у. д. / 53.97417° пн. ш. 26.09° у. д. / 53.97417; 26.09
Даўнары на мапе Беларусі ±
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[6] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[7]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[8], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[9]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[10]. Адзначаліся германскія імёны Danner[11] і Dæghnar[12].

У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[13].

Гісторыя

рэдагаваць

У канцы XIV ст. вялікі князь Ягайла перадаў вёску ў складзе Бакштаўскай воласьці капітулу Віленскага эпіскапства Вялікага княства Літоўскага. 3 1787 г. арандавалі Храптовічы.

У XIX ст. у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 68 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 30 двароў, 234 жыхары, 284 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў.

У 1921—1939 гг. вёска (у 1921 г. 41 двор. 195 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградскага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (53 двары, 281 жыхар), цэнтар Даўнароўскага сельсавету Юрацішкаўскага раёну.

У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 г. партызаны атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага разграмілі тут фашысцкі гарнізон. Вёска была спалена гітлераўцамі.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвонае поле». 3 1953 г. у калгасе «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. 3 1969 г. вёска — цэнтар калгасу «Іскра». У 1970 г. 155 жыхароў. Працавалі клюб, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, дзіцячы сад, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 51 двор, 167 жыхароў.

  1. ^ Колькасьць насельніцтва РБ у 2009 годзе
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1168.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  7. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  11. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 26.
  12. ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 581.
  13. ^ Duszyński-Karabasz H. Die Familiennamen deutscher Herkunft in dem Beerdigungsbuch der Erwachsenen des Kommunalfriedhofs in der Kcyńska- Strasse in Bydgoszcz (Jahre 1925—1935) // Name and Naming: Proceedings of the Fourth International Conference on Onomastics «Name and Naming» Sacred and Profane in Onomastics, Baia Mare, September 5—7, 2017. S. 122.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць