Палата

рака ў Беларусі

Палата́ — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Пскоўскай вобласьці і Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 93 км (на тэрыторыі Беларусі 86 км). Плошча вадазбору 651 км² (у Беларусі больш за 470 км²). Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Палата
лац. Pałata
Сутокі Палаты і Дзьвіны каля Полацку
Сутокі Палаты і Дзьвіны каля Полацку
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Колпіна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Полацкі раён і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 93 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 651 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёну (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расея), Полацкай нізінай (у вярхоўі празь лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусьце ў межах места Полацку.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 100—400 м. Абалона двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназьвілістае, на асобных дзялянках у верхняй і сярэдняй плыні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй за ўток ракі Лютай месцамі да 30 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 год). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 281—282.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 281—282.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.