Люцын
Лю́цын (лат. Ludza) — места ў Латвіі, на возеры Лужы. Адміністрацыйны цэнтар Люцынскага краю. Насельніцтва на 2016 год — 8718 чалавек. Знаходзіцца за 269 км на ўсход ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Вялікія Лукі.
Люцын | |||||
лат. Ludza | |||||
![]() У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1173 | ||||
Горад з: | 1777 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Латгалія | ||||
Край: | Люцынскі | ||||
Плошча: | 11 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 8718 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 792,55 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | 5701, 5702 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°32′38″ пн. ш. 27°43′16″ у. д. / 56.54389° пн. ш. 27.72111° у. д.Каардынаты: 56°32′38″ пн. ш. 27°43′16″ у. д. / 56.54389° пн. ш. 27.72111° у. д. | ||||
Люцын на мапе Латвіі ![]() ![]() Люцын | |||||
![]() | |||||
http://www.ludzaspils.lv/ |
Люцын — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), побач зь якім праходзіць паўночная мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся замак, капліца Сьвятога Тадэвуша і саборная царква Прачыстай Багародзіцы, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.
ГісторыяРэдагаваць
СярэднявеччаРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Люцын датуецца 1173 альбо 1177 годам. Да 1399 году тут збудавалі замак, які стаў фарпостам Лівонскага ордэна на ўсходзе.
У 1481 годзе войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі і зруйнавалі замак (адноўлены толькі ў 1525 годзе). У 1552 годзе замак зноў зруйнавалі маскоўскія захопнікі.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам ПольскімРэдагаваць
30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Люцын увайшоў ва ўтворанае Задзьвінскае княства. За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1582) мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Стэфан Баторы, на загад якога замак умацавалі і разьмясьцілі ў ім тысячную залогу. З XVI ст. тут існаваў драўляны касьцёл (упамінаецца ў 1599 годзе).
У 1677 годзе Люцын увайшоў у склад Інфлянцкага ваяводзтва. У 1687 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл (згарэў у 1736 годзе, адбудаваны ў 1738 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Люцын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Віцебскай губэрні[2]. У 1777 годзе ён атрымаў статус места. 21 верасьня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб Люцына з Пагоняй[3]. На 1881 год у месьце было 754 будынкі, дзейнічалі касьцёл, лютэранская кірха, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы.
У Першую сусьветную вайну 22 лютага 1918 году Люцын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Люцына
Замак. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Найноўшы часРэдагаваць
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Люцын увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.
У 1940 годзе Люцын апынуўся ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 2009 годзе Люцын стаў цэнтрам краю.
- Места на старых здымках
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1864 год — 3530 чал., зь іх 1200 каталікоў, 416 праваслаўных, 54 раскольнікі, 37 пратэстантаў і 1778 юдэяў[5]; 1880 год — 5258 чал.; 1897 год — 5140 чал., зь іх 1151 беларусаў, 678 расейцаў, 237 латышоў, 228 палякаў, 22 украінцы, 11 немцаў і 2801 юдэй
- XX стагодзьдзе: 1989 год — 11 853 чал., зь іх 46,29% латышоў, 45,73% расейцаў, 2,79% беларусаў, 1,75% украінцаў, 1,27% палякаў, 0,62% летувісаў і 1,55% іншых
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 8718 чал.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
ІнфраструктураРэдагаваць
Дзейнічае Люцынскі краязнаўчы музэй.
СлавутасьціРэдагаваць
- Замак (XIV ст.)
- Капліца Сьвятога Тадэвуша (1738)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1938—1993)
- Лютэранская кірха (1872)
- Малельня стараверская (1923)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1843—1845)
ГалерэяРэдагаваць
- Славутасьці Люцына
АсобыРэдагаваць
- Караль Багдановіч (1864—1947) — геоляг і падарожнік, акадэмік Польскай Акадэміі навук
- Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадзкі дзяяч
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā
- ^ Manteuffel G. Lucyn // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 462.
- ^ Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том XXI. — СПб, 1830. С. 271.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Przegląd Powszechny. Nr. 1, 1884. S. 34.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Люцын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў