Гарадоцкі павет
Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губэрняў, Полацкага намесьніцтва, Беларускай і Віцебскай губэрняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтар — горад Гарадок.
Гісторыя
рэдагавацьГарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1772 г. пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губэрню (з 1778 — намесьніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губэрні, а ў 1802 г.— да Віцебскай.
У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа й лесанарыхтоўкамі.
У 1923 г. павет быў скасаваны.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала 112 тысяч жыхароў. У тым ліку колькасьць беларусаў складала 83,6%; рускіх — 10,7%; габрэяў — 4,7%. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласьці:
- Болецкая
- Бяскатаўская
- Вайханская
- Віраўлянская
- Вышадзкая
- Вярэцкая
- Горкаўская
- Дубакрайская
- Дубінінская
- Зайкаўская
- Казянская
- Мішневіцкая
- Обальская
- Паташынская
- Руднянская
- Селішчанская
- Стайкаўская
- Старынская
- Уладзімерская
- Халамерская
- Цёсьцінская
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|