Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду
Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду — орган заканадаўчай улады Беларусі, які 3 студзеня [ст. ст. 21 сьнежня 1917] 1918 году Рада Ўсебеларускага зьезду стварыла са свайго складу зь ліку 10 чалавек.
Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду | |
1-я Ўстаўная грамата Выканкаму | |
Абрэвіятура | Выканкам Рады Зьезду |
---|---|
Наступнік | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Дата ўтварэньня | 3 студзеня 1918 (106 гадоў таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 18 сакавіка 1918 (106 гадоў таму) |
Тып | заканадаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Менск, Пляц Волі, д. 7 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 10 чалавек |
Старшыня | Язэп Варонка |
Міністар вайсковых справаў | Сымон Рак-Міхайлоўскі |
Міністар унутраных справаў | Ян Серада |
Кіраўнік справаў | Лявон Заяц |
Матчына кампанія | Рада Ўсебеларускага зьезду |
Гісторыя
рэдагаваць3 студзеня [ст. ст. 21 сьнежня 1917] 1918 г. Рада Ўсебеларускага зьезду абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек[1].
Пасада | Імя | Дата народзінаў | Месца народзінаў | Партыя |
---|---|---|---|---|
Старшыня, міністар замежных справаў |
Язэп Варонка | 17 красавіка [ст. ст. 4 красавіка] 1891 (26 гадоў) | Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністар вайсковых справаў | Сымон Рак-Міхайлоўскі | 14 красавіка [ст. ст. 2 красавіка] 1885 (32 гады) | в. Максімаўка, Вялейскі павет, Віленская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністар унутраных справаў | Ян Серада | 13 траўня [ст. ст. 1 траўня] 1879 (38 гадоў) | в. Задзьвея, Наваградзкі павет, Менская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Кіраўнік справаў | Лявон Заяц | сакавік 1890 (28 гадоў) | в. Даўгінаў, Вялейскі павет, Віленская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністар працы | Аляксандар Прушынскі | 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1887 (30 гадоў) | фальварак Новы двор, Менскі павет | Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў |
Міністар асьветы | Макар Касьцевіч | 18 жніўня [ст. ст. 6 жніўня] 1891 (26 гадоў) | в. Баброўня, Гарадзенскі павет | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністар сельскай гаспадаркі | Тамаш Грыб | 19 сакавіка [ст. ст. 7 сакавіка] 1895 (22 гады) | в. Паляны, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністарка сацыяльнай апекі | Палута Бадунова | 7 верасьня 1885 (32 гады) | мяст. Навабеліца, Гомельскі павет, Магілёўская губэрня | Беларуская сацыялістычная грамада |
Міністар без партфэлю | Язэп Дыла | 14 красавіка [ст. ст. 2 красавіка] 1880 (37 гадоў) | Слуцак, Менская губэрня | Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя |
Міністар без партфэлю | Восіп Лагун | 1894 (23 гады) | в. Мікіцёнкі, Дзісенскі павет, Віленская губэрня | Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя |
13 лютага [ст. ст. 31 студзеня] 1918 г. Язэп Дыла і Восіп Лагун пакінулі Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду і перайшлі на працу ў Беларускі нацыянальны камісарыят, які Савет народных камісараў Расейскай СФСР стварыў у якасьці аддзелу Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў. 19 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду стаў законным органам улады ў Менску, бо Выканкам Заходняй вобласьці РСФСР зьехаў у Смаленск. 20 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду на прапанову Я.Варонкі ўлучыў у свой склад прадстаўнікоў 4-х этнічных меншасьцяў Беларусі: габрэяў, летувісаў, палякаў і расейцаў. 21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду зацьвердзіў Першую Ўстаўную грамату «Да народаў Беларусі», паводле якой «абвясьціў сябе тымчасоваю ўладаю на Беларусі, паходзячаю да кіраваньня краем». Таксама Выканкам у 1-й Устаўной грамаце вызначыў, што: «Тымчасовую народную ўладу краю‚ якая паставіць сабе заданьня абароны і зацьвярджэньня здабыткаў рэвалюцыі‚ будзе зьдзейсьніваць створаны намі Народны сакратарыят Беларусі»[1].
21 лютага 1918 г. войска Нямецкай імпэрыі ўступіла ў Менск. Урад Нямецкай імпэрыі адмовіўся прызнаваць сувэрэнітэт Выканаўчага камітэту і створанага ім Народнага сакратарыяту Беларусі і 3 сакавіка 1918 г. заключыў Берасьцейскі мір з урадам Расейскай СФСР аб падзеле Беларусі. 9 сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду зацьвердзіў Другую Ўстаўную грамату «Да народаў Беларусі», паводле 1-га пункту якой пастанавіў, што: «Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Згодна з 3-м пунктам 2-й Устаўной граматы абвяшчалася, што «заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Ўсебеларускага зьезду дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі». Паводле 4-га пункту, «Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі‚ які назначаецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае адказ»[1].
18 сакавіка 1918 г. Рада Ўсебеларускага зьезду на пасяджэньні ў поўным складзе абвясьціла сябе Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, пасьля чаго Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду спыніў існаваньне. У далейшым Рада БНР выбірала са свайго складу Прэзыдыюм для кіраваньнямі між пасяджэньнямі ў поўным складзе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Анатоль Сідарэвіч. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Барыс Сачанка, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1994. — Т. 2. — С. 370-371. — 537 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-142-0
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |