Дзісенскі павет (Віленская губэрня)

павет у Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі

Дзі́сенскі паве́т (па-расейску: Дисненскій уѣздъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай, а з 1843 — Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Дзісенскі павет
Дисненскій уѣздъ
Dzisna, Pahonia. Дзісна, Пагоня (1896).jpg
Герб
Vilengub1878.png
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Статус павет
Адміністрацыйны цэнтар Дзісна
Дата ўтварэньня 1793 год
Дата скасаваньня 1920 рок
Насельніцтва 2 049 000 чал.
Плошча 5800 км²
Месцазнаходжаньне
Дзісенскі павет на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны цэнтар — Дзісна.

ГісторыяРэдагаваць

Павет утвораны ў 1793 годзе ў складзе Менскай губэрні, знаходзіўся на самай ейнай поўначы. Межаваў з Дзьвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрстаў. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губэрні.

У 1866 годзе ў склад павету ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласьці, 22 мястэчкі і заштатнае места Друя.

З 18 жніўня 1919 году да ліпеня 1920 року Дзісенскі павет быў у складзе Віцебскае губэрні[Крыніца?]. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі (Дзісьненскі) павет.

ЛітаратураРэдагаваць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0

Вонкавя спасылкіРэдагаваць