Рэвалю́цыя (лац. revolutio — «пераварот») — карэнны, рэзкі скачкападобны пераход ад старога якаснага стану да новага ў жыцьці грамадзтва (грамадзкая(en), культурная, навукова-тэхнічная(en), прамысловая). Першапачаткова абазначала кругаварот нябесных целаў у астраноміі, у XVII стагодзьдзі — дзяржаўны пераварот і цыклічныя зьмены дзяржаўнага ладу (манархія, тыранія, арыстакратыя, алігархія, народаўладзьдзе і безуладзьдзе) у палітыцы, падчас Францускай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў — раптоўную поўную замену папярэдняга грамадзкага ладу на прагрэсіўны шляхам процізаконнага ўзброенага гвалту мясцовых жыхароў дзеля пераходу ўлады ў рукі новай грамадзкай групы. Перадумовай ёсьць спалучэньне надзвычайнай маёмаснай няроўнасьці, гаспадарчага заняпаду і адсутнасьці грамадзка-гаспадарчых пераўтварэньняў. Мэтай бывае вызваленьне ад панаваньня іншай дзяржавы і набыцьцё незалежнасьці, злучэньне разьяднаных прадстаўнікоў аднаго народу ў адзіную дзяржаву (гл. ірэдэнтызм), узаемападтрымка між рознымі грамадзкімі слаямі краіны, ажыцьцяўленьне дзяржаўнага будаўніцтва[1].

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць