Восіп Лагун
Восіп (Ёсіф) Васільевіч Лагун (1894, в. Мікіцёнкі, Дзісенскі павет, Віленская губэрня, цяпер Шаркоўшчынскі раён — 1920) — беларускі бальшавіцкі дзеяч, актывіст па ўсталяваньні бальшавіцкай улады на Беларусі.
Восіп Лагун | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1894 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1920 |
Занятак | палітык |
Зь верасьня 1917 г. чалец Выканкаму Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе, кіраваў партыйнай школай. Удзельнік кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе.
У сьнежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім зьезьдзе, пасьля разгону зьезда абраны яго ў склад Выканкаму.
З красавіка 1918 г. старшыня 1-й Беларускай сэкцыі РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме партыі, пазьней загадчык Петраградзкага аддзяленьня Беларускага нацыянальнага камісарыяту, сябра таварыства аматараў беларускага народнага мастацтва ў Петраградзе. Дэлегат Усерасейскага зьезду бежанцаў-беларусаў у Маскве (1918). На 1-м зьезьдзе КПБ абраны сябрам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Сябра ЦВК БССР. У студзені 1919 г. накіраваны ЦБ КП(б)Б у Дзісенскі павет, з траўня 1919 г. у Чырвонай Арміі. Загінуў на Заходнім фронце.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Карніловіч, Э. Лагун Іосіф Васільевіч / Эдуард Карніловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 328. — ISBN 985-11-0041-2.