Аблвыканкамзах
Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці і фронту (Аблвыканкамзах) — першы найвышэйшы заканадаўчы (паміж зьездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласьці.
Дзейнасьць
рэдагавацьДзейнічаў з 9 сьнежня [ст. ст. 26 лістапада] 1917 году па 2 студзеня 1919 году ў Менску (з 19 лютага 1918 году эвакуяваны ў Смаленск). Створаны ў выніку зьліцьця выканкамаў абласнога Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савету сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губэрняў (35 чалавек) і Франтавога камітэту Заходняга фронту (100 чал.); уключаныя таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.).
Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыцьцё Заходняй вобласьці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).
Для каардынацыі дзейнасьці камісарыятаў і вырашэньня найбольш важных пытаньняў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласьці і фронту. Друкаваныя органы – газэты «Советская правда», «Западная коммуна». На II зьездзе Саветаў Заходняй вобласьці (10—14 красавіка 1918 году ў Смаленску) склад Аблвыканкамзаху паменшаны да 75 чалавек, створаны новыя аддзелы.
Ліквідаваны ў сувязі са стварэньнем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі.
Прэзыдыюм
рэдагаваць- старшыня Мікалай Рагазінскі; з 30 студзеня [ст. ст. 17 студзеня] 1918 году Аляксандар Мясьнікян
- памочнікі старшыні М. І. Крывашэін, П. Казлоў
- сакратары Іван Алібегаў, Гарашчук, П. П. Осіпаў
Літаратура
рэдагаваць- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.