Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі
Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі — адзін зь відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створаны 8 лістапада[1] 2001 году ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны. Прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, ваенных, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і груповак яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.
ВПС і ВСПА Беларусі | |
Эмблема ВПС і СПА РБ | |
Гады існаваньня | з 2001 г. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | Вайскова-паветраныя сілы й Войскі супрацьпаветранай абароны |
Функцыя | Прыкрыцьцё гарадоў і войскаў ад удараў з паветра |
Узбраеньне | Верталёты, самалёты, зэнітныя ракетныя комплексы |
Дзейны камандзір | Алег Двігалёў |
Структура
рэдагавацьВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:
- ВПС,
- зэнітныя ракетныя войскі,
- радыётэхнічныя войскі.
- спэцыяльныя войскі й службы
Арґанізацыйна, ВПС і войскі СПА ўключаюць:
- Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
- Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
- вайсковыя часткі непасрэднага падначаленьня,
- вайсковыя часткі апэратыўнага, тэхнічнага й тылавога забесьпячэньня
Пункты базаваньня
рэдагаваць- 61-я зьнішчальная авіябаза (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць)
- 116-я штурмавая авіябаза (Ліда, Гарадзенская вобласьць)
- 50-я транспартна-баявая (зьмяшаная) авіябаза (Мачулішчы, Менскі раён)
- 181-я баявая верталётная авіябаза (Пружаны, Берасьцейская вобл.)[2]
Баявы склад
рэдагавацьНа красавік 2012 г. войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі налічвалі звыш 500 вайскоўцаў і асобаў цывільнага пэрсаналу. Асабовы склад штодня падчас баявога дзяжурства суправаджаў звыш 400 паветраных суднаў. На ўзбраеньні стаялі аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня «Бор», «Паляна-РБ» і «Рыф-Р» беларускай распрацоўкі і вытворчасьці[3].
Пазначэньне фармаваньня ці часьці | Узбраеньне й абсталяваньне | Месца разьмяшчэньня |
---|---|---|
Камандаваньне Ваенна-паветраных сілаў і войскаў СПА | Менск | |
Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне | Мачулішчы | |
Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне | Баранавічы | |
61-я зьнішчальная авіябаза | Су-30 | Баранавічы |
50-я зьмяшаная авіябаза | Іл-76АД | Мачулішчы |
116-я ґвардзейская Радомская Чырванасьцяжная штурмавая авіяцыйная база | Су-25 | Ліда |
206-ы цэнтар падрыхтоўкі лётнага складу | L-39 | Ліда |
483-я база аховы, абслугоўваньня й забесьпячэньня | Менск | |
8-я радыётэхнічная брыгада | Баранавічы | |
49-ы радыётэхнічны полк | Валер'янава | |
56-ы Тыльзыцкі асобны полк сувязі | Менск | |
83-ы асобны інжынэрна-аэрадромны полк | Бабруйск | |
1-ы зэнітна-ракетны полк | Горадня | |
15-я зэнітная ракетная брыгада | зэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2К» і «С-300» | Фаніпаль |
29-я зэнітна-ракетная брыгада | Барысаў | |
56-я зэнітна-ракетная брыгада | Слуцак | |
115-ы зэнітна-ракетны полк | Берасьце | |
120-я Яраслаўская зэнітна-ракетная брыгада | Баранавічы | |
302-я зэнітна-ракетная брыгада | Даманава | |
377-ы зэнітна-ракетны полк | Полацак | |
825-ы зэнітна-ракетны полк | Полацак | |
927-ы цэнтар падрыхтоўкі й ужываньня бесьпілотных авіяцыйных комплексаў | Бяроза |
Тэхніка і ўзбраеньне
рэдагавацьТып | Вытворчасьць | Выява | Колькасьць | Нататкі | |
---|---|---|---|---|---|
Самалёты | |||||
Баявыя самалёты | |||||
Су-27 | СССР/ Беларусь | 20
3 |
Беларуская мадэрнізацыя й рамонт | ||
МІГ-29 / МІГ-29БМ | СССР/ Беларусь | 40
1 |
Беларуская мадэрнізацыя й рамонт з 2002 году | ||
Су-25 | СССР | 70
6 |
|||
Транспартныя самалёты | |||||
Іл-76М | СССР | 4 | |||
Ан-26 | СССР | 6 | |||
Навучальныя самалёты | |||||
L-39 | ЧССР | 10 | |||
Верталёты | |||||
Транспартныя верталёты | |||||
Мі-8 | СССР | 125 | |||
Мі-6 | СССР | 29 | |||
Мі-26 | СССР | 14 | |||
Ударныя верталёты | |||||
Мі-24В | СССР | 50 | |||
Выведвальныя верталёты | |||||
Мі-24К | СССР | 8 | |||
Мі-24Р | СССР | 8 | |||
СПА | |||||
С-300ПС | СССР | 2 дывізіёна | Пастаўлены ў 2005—2006 гадах са складу УС РФ, аплата па бартары васьміосьнымі шасі МЗКТ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 «Таполя-М» | ||
С-125 | СССР/ Беларусь | Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнізацыя | |||
Бук | СССР | 12 батарэяў | |||
С-200 | СССР | 4 дывізіёны | |||
ЗРК «Тор-М2» | Расея | 3 батарэі | Са сьнежня 2011 г. у 120-й зэнітна-ракетнай брыгадзе (Баранавічы), у тым ліку на колавым шасі Менскага заводу колавых цягачоў[7]. |
Аварыйнасьць
рэдагавацьПаводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[8]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за 12 гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.
- 23 траўня 1996 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-27. Пілёт Уладзімер Карват адвёў падальную машыну ад населенага пункту й быў пасьмяротна ганараваны званьнем Героя Беларусі.
- 24 траўня 1997 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-17, пілёт Сяргей Пагрэбан загінуў[9].
- 30 жніўня 2009 году падчас выступу на авіяцыйным шоў у Польшчы разьбіўся Су-27УБМ. Загінулі абодва чальцы экіпажа — палкоўнікі Аляксандар Марфіцкі й Аляксандар Жураўлевіч[10].
- 21 красавіка 2010 году падчас трэніравальнага палёту ва ўмовах абмежаванае бачнасьці адбылося сутыкненьне ў паветры двух самалётаў МІГ-29. Пілот аднаго з самалётаў катапультаваўся. Іншы самалёт пасьпяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.[11]
- 29 лістапада 2011 году поруч Пружанаў разьбіўся верталёт Мі-24, загінулі тры чалавекі[12].
- 12 чэрвеня 2012 году паблізу вёскі Навіны Наваградзкага раёну разьбіўся Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы; пілёт Мікалай Грыднеў загінуў[13].
Здарэньні
рэдагаваць- 12 верасьня 1995 году тры паветраныя шары, якія змагаліся за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на той факт, што арґанізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні й што пляны палётаў былі таксама прадстаўленыя, беларускія вайскова-паветраныя сілы зьбілі адзін паветраны шар. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў. З двух астатніх паветраных шароў адзін быў змушаны адразу экстрана прызямліцца, а іншы прызямліўся празь дзьве гадзіны пасьля здарэньня з прычыны пагаршэньня надвор’я. Экіпажы двух паветраных шароў былі аштрафаваны за ўезд у Беларусь бязь візы, а затым вызваленыя[14][15].
- 4 ліпеня 2012 году швэдзкі самалёт выляцеў з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасёк мяжу беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцеў над Івянцом[16] і, па некаторых меркаваньнях, лятаў нават над Менскам[17]. Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, лётчыкі скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаныя цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да абароны свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчары менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць[18].
Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[19]. 31 ліпеня 2012 г. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[20]. Да таго ж, Прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[21]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алена Дзядзюля. Паветраная варта // Плацдарм. — 30 сакавіка 2011. — № 2 (2). — С. 6.
- ^ Вераніка Канюта. Баромэтр ваеннай мэтэаралёгіі // Плацдарм. — 3 красавіка 2012. — № 2 (10). — С. 4.
- ^ Вераніка Канюта. Мірнае неба — іх заслуга // Зьвязда : газэта. — 7 красавіка 2012. — № 68 (27183). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Military Balance 2010
- ^ Міністэрства абароны РБ — Фотаальбом(недаступная спасылка)
- ^ TUT.BY | НАВІНЫ — Бамбавікі «Су-24» выведзены са складу ВС Беларусі — Грамадства — 21.02.2012, 13:51
- ^ Сымон Сьвістуновіч. 120-ая пераўзбройваецца // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2011. — № 249 (27113). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ У ВПС Беларусі ўжо 10 гадоў адсутнічаюць авіяцыйныя здарэньні (рас.)
- ^ Войска, № 3, 1997
- ^ Вячаслаў Будкевіч (30 жніўня 2009) Папярэдняя вэрсія катастрофы беларускага Су-27 — пападаньне птушкі ў паветразаборнік рухавіка зьнішчальніка Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 25 красавіка 2012 г.
- ^ У Беларусі разьбіўся МІГ-29, лётчык катапультаваўся
- ^ У Пружанскім раёне разьбіўся ваенны верталёт(недаступная спасылка), Камсамольская праўда (29 лістапада 2011) (рас.)
- ^ Пад Навагрудкам разбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў // nn.by
- ^ state.gov
- ^ balloonlife.com
- ^ Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
- ^ Новае відэа дэсанту мядзьведзікаў: самалёт над Менскам // Наша Ніва
- ^ Швэд-«медзьведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Менску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва
- ^ Палітыка. Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць»
- ^ Мікола Бугай. Рачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант // Наша Ніва, 31 ліпеня 2012 г. Праверана 24 кастрычніка 2014 г.
- ^ Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны // Міністэрства абароны Беларусі
- Усё пра ВПС Беларусі (рас.)
- Эксплюатацыя ў 2007 годзе эскадры самалётаў Л-39 дазволіла Мінабароны Беларусі сэканоміць болей за 5 млрд рублёў (рас.)