Аляксандар Марфіцкі

Аляксандар Эдуардавіч Марфіцкі (16 траўня 1956, Багушэўск, Сеньненскі раён — 30 жніўня 2009 году ля Радама) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, палкоўнік, намесьнік камандуючага апэратыўна-тэхнічным камандаваньнем ВПС і войскаў СПА Беларусі. Загінуў падчас выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009 [1].

Аляксандар Эдуардавіч Марфіцкі
16 траўня 1956(1956-05-16)30 жніўня 2009(2009-08-30) (53 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Багушэўск, Сеньненскі раён
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы бліз Аэрапорту Радам-Садкаў, ля Радама, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча
Прыналежнасьць Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг СССР СССР
Род войскаў Вайскова-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы  ?—2009
Званьне Палкоўнік
Камандаваў намесьнік камандуючага апэратыўна-тэхнічным камандаваньнем ВПС і войскаў СПА Беларусі
Узнагароды
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені

Скончыў у 1978 Харькаўскую вышэйшую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію Кіраваньня пры прэзыдэнце РБ[2].

У 2003 годзе — камандзір 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў (Баранавічы)[3]. Меў 2320 гадзін налёту[4].

Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілінаў да катастрофы

30 жніўня 2009 году разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілятаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілятажу, самалёт пачаў рэзка зьніжацца. Ёсьць інфармацыя, што пілёты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіраваньня загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоваў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 мэтраў ад дамоў [5][6] [7].

Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) [8]. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць» (2010) [9].

У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Ўладзімера Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды зьдзейсьніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён ўпаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы сгарэў. Вельмі шмат было б ахвяраў, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[10].

Урачыстыя пахаваньні лётчыка ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы ды архіяпіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага [11]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ухвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкаў [12]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 году [13].

Прозьвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касьцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадох, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам—Садкаў [14].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
  2. ^ Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2003 г. №334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных справаў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  4. ^ Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасьня 2009
  5. ^ Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (пол.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
  6. ^ Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (пол.) // WP.pl, 30.08.2009
  7. ^ Wypadek na Air Show w Radomiu (пол.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2003 г. №334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных справаў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  9. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусі»(недаступная спасылка)
  10. ^ Дочь погибшего на авиашоу в Польше белорусского пилота: "ПАПА ГОВОРИЛ: «ПРИЛЕЧУ ДАЖЕ НА ОДНОМ ДВИГАТЕЛЕ»(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларусі
  11. ^ У Баранавічах пахавалі пілётаў // Радыё Свабода, 3 верасьня 2009
  12. ^ Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r.  (пол.)
  13. ^ Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  14. ^ Wystartowali z Sadkowa i zginęli // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010  (пол.)