Баявыя дзеяньні
Баявыя дзеяньні — арганізаванае ўжываньне сіл і сродкаў для выкананьня пастаўленых баявых задачаў часткамі, злучэньнямі і аб’яднаньнямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзеньне вайны на апэратыўным, апэратыўна-тактычным і тактычным узроўнях.
Вядзеньне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяньнямі. Такім чынам, баявыя дзеяньні ўваходзяць у ваенныя дзеяньні ў якасьці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеяньні ў форме стратэгічнай наступальнай апэрацыі (ці паміж апэрацыямі), арміі і карпусы, якія ўваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеяньні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.
Разнастайнасьцю баявых дзеяньняў зьяўляюцца баявыя дзеяньні войскаў (сіл) супрацьпаветранай абароны (СПА), вайскова-паветраных сіл (ВПС), вайскова-марскога флёту (ВМФ) і да т.п.
Склад рэдагаваць
Асноўныя віды:
Дапаможныя віды:
- сустрэчны бой;
- акопны бой;
- тактычная перагрупоўка і да т.п.
Характар рэдагаваць
На сучасным этапе баявыя дзеяньні характарызуюцца наступнымі рысамі:
- рашучасьць мэтаў;
- вялікі прасторавы размах;
- высокая манэўранасьць;
- дынамічнасьць;
Якасьць арганізацыі баявых дзеяньняў разам з баявымі ўласьцівасьцямі ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі вызначаюць эфэктыўнасьць баявых дзеяньняў.
У пажарнай ахове рэдагаваць
Баявыя дзеяньні — прадугледжанае Статутам арганізаванае ўжываньне сіл і сродкаў пажарнай аховы для выкананьня асноўнай баявой задачы.
Глядзіце таксама рэдагаваць
Літаратура рэдагаваць
- Военный энциклопедический словарь (ВЭС), м, ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)