Аляксандар Жураўлевіч
Аляксандар Адзіслававіч Жураўлевіч (28 траўня 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 году, ля Радаму) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы[1], палкоўнік, намесьнік начальніка 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009[2].
Аляксандар Адзіслававіч Жураўлевіч | ||||
28 красавіка 1963 — 30 жніўня 2009 (46 гадоў) | ||||
Месца нараджэньня | п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | каля аэрапорту Радам-Садкаў, ля Радаму, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча | |||
Прыналежнасьць | СССР Беларусь | |||
Род войскаў | Вайскова-паветраныя сілы Беларусі | |||
Гады службы | ? — 2009 | |||
Званьне | палкоўнік | |||
Камандаваў | намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах | |||
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1984 годзе скончыў Чарнігаўскую вышэйшую вайсковую вучэльню лётчыкаў[3].
Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 году[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].
30 жніўня 2009 году разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілятаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілятажу, самалёт пачаў рэзка зьніжацца. Ёсьць інфармацыя, што пілёты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіраваньня загад катапультавацца, але яго ня выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоваў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 мэтраў ад дамоў[6][7][8].
Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[9] і I ступені (2006)[10]. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць» (2010)[11].
Урачыстыя пахаваньні лётчыка ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы ды архіяпіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[12]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ухвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 году[14].
Прозьвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касьцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадох, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам-Садкаў[15].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцьці» // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007
- ^ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
- ^ Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета (рас.)
- ^ Крылы Беларусі (рас.) // Белорусское время
- ^ Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасьня 2009
- ^ Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (пол.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
- ^ Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (пол.) // WP.pl, 30.08.2009
- ^ Wypadek na Air Show w Radomiu (пол.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. №604 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных справаў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2006 г. №751 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусі»(недаступная спасылка)
- ^ У Баранавічах пахавалі пілётаў // Радыё Свабода, 3 верасьня 2009
- ^ Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (пол.)
- ^ Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- ^ Wystartowali z Sadkowa i zginęli // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (пол.)