Булевічы
Буле́вічы — літоўскі княскі род.
Гісторыя
рэдагавацьВішымут, Гедзівіл і Спрудзейка Булевічы ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[1] разам з чатырма іншымі групамі князёў — «літоўскімі старэйшымі», жамойцкімі, Рушкавічамі, дзяволцкімі — склалі мірную ўмову з галіцка-валынскімі князямі Данілам і Васількам Раманавічамі:
Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. | ||
Пра Вішымута летапісец адзначыў, што князь Міндоўг забіў яго з братамі і ажаніўся зь ягонай удавой.
Імёны
рэдагавацьБола або Була (Bolo, Buolo, Bulo) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова бол- (бул-) паходзіць ад германскага bolo, стараверхненямецкага buolo 'сябар, брат'[4].
Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісігерд, Вісімунт; германскія імёны Wisbar, Wisigard, Wisemund) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага', аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт', аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Вішымут азначае «дух мудрасьці» і адпавядае старажытнаму германскаму імю Vismuot, імя Гедзівіл азначае «пыхлівая воля» і адпавядае старажытнаму германскаму імю Wilgyth (зь перастаноўкай іменных асноваў), імя Спрудзейка паходзіць ад германскага sprutan 'шунаць, пукацца', нямецкага sprudeln 'віраваць, крынічыць' і адпавядае германскаму імю Sprutho (у Прусіі бытавала імя Sprude / Sprot[6]), пашыранаму суфіксам з элемэнтам -к- (-k-)[a][8].
Уладаньні
рэдагавацьНа думку расейскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Рушкавічамі валодалі землямі ад Вяльлі да Нёману і Сьвіслачы, на ўсход — да Бярэзіны. Летувіскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі Шавельскай зямлёй. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладаньні ляжалі ў Верхнім Панямоньні на паўночны ўсход ад Наваградку[9].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 563.
- ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 326.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 60.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 97.
- ^ Blume H., Casemir K., Ohainski U. Die Ortsnamen der Stadt Braunschweig. — Bielefeld, 2018. S. 131.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 25.
- ^ Пазднякоў В. Булевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 355—356.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)