Вілгайла (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Вілгайла
лац. Viłgajła / Viłhajła
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1219

Віла (Wilo) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2]. Такім парадкам, імя Вілгайла азначае «жвавая воля»[3]. Адзначалася старажытнае германскае імя Wilgils (Wil-gils)[4].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Виликаилъ (умова 1219 году)

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага княскага роду, меў старэйшага брата Даўята. Упамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[5] як пяты зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

  Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина.  

Галіцка-Валынскі летапіс[6]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 1591.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 497.
  5. ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 563.
  6. ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae

Літаратура

рэдагаваць