Мотар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Motar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mot + Hari
Іншыя формы
Вытворныя формы Матар
Зьвязаныя імёны Herimot
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мотар»

Паходжаньне

рэдагаваць

Модар, Мотар або Мотэр (Modar, Motar, Moter, Mothar) і Герымот (Herimot) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мутаўт, Вішымут, Эймут; германскія імёны Muotolt, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Торасъ Моторовичь (26 траўня 1520 году)[6]; врядникъ пана Артема Михайловича Мелешко Девятковский Федоръ Моторъ (7 жніўня 1565 году)[7]; бояринъ пана Артема Михайловича Мелешка Девятковский Федоръ Моторъ (31 сакавіка 1566 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1903 год існавала сядзіба Мотэрышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[9].

На 1906 год існавала вёска Мудары ў Невельскім павеце, а таксама дзьве вёскі з назвай Мотары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[10].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мутараўшчына, у гістарычнай ПрусііМотэраў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 775, 1129.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1452.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 174.
  8. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 218.
  9. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 487.
  10. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 256, 343, 349.