Сьвіслач (басэйн Нёману)
Сьві́слач — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 121 км. Плошча вадазбор 1800 км², у межах Беларусі 1432 км². Выдатак вады ў вусьці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Сьвіслач лац. Śvisłač | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Занкаў 1 |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 121 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 9 м³/с |
Плошча басэйну | 1800 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля вёскі Занкаў 1 Сьвіслацкага раёну, у верхняй і сярэдняй плыні цячэ ўсходнімі схіламі Гарадзенскага і заходнімі схіламі Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўнач ад места Сьвіслачы.
Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэдняй невыразная. Схілы спадзістыя і мерна стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Абалона двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэдняй плыні невыразная, пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчанаў (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічаў (22,1 км). На астатнім працягу зьвілістае, ягоная шырыня ў вярхоўі 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.
Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 326.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.