Гедзівіл, Гедвіл (Кедвіл), Гідвіл, Гадвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geda + Willo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедвіл, Гідвіл, Гадвіл, Кедвіл
Зьвязаныя імёны Вільгет
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедзівіл»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вільгіт (Wilgyth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[2] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Гедзівіл азначае «пыхлівая воля»[4] (тое ж, што і Вільгет).

Германскае паходжаньне імя Гедзівіл сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгедивилу у Медницех чоловекь Видеико (1440—1492 гады)[6]; Кгедивилу чоловека… от Кгедвилова сына (1449—1485 гады)[7]; Володко Кгидвиловичъ[8], Нарвиль Кгедвиловичъ[9], Кгедвилъ Даркгужовичъ… Миколаи Кгедвиловичъ… Кгедвилъ Римеиковичъ[10], Петръ Кгедвиловичъ[11], Нарко Кгедвиловичъ[12] (1528 год); Миколай Кедвилович… Кедвил Можанович… Кгедвил Петрович… Кгедвил Янович (1537—1538 гады)[13]; Наръвошъ Кедвеловичъ (14 красавіка 1542 году)[14]; пана Миколая Щефановича Кгедвила (6 студзеня 1599 году)[15]; Kazimierz Giedwiłł (17 жніўня 1655 году)[16]; Kazimierz Giedwił (20 кастрычніка 1655 году)[17]; na miejscu P. Wawrzyńca Gidwiłowicza (1690 год)[18]; Giedwiły (1744 год)[19]; Jan Gadwil, bojarowie (26 жніўня 1765 году)[20]; Andrzey Giedwiłło, Starosta Wierzbowski (24 кастрычніка 1765 году)[21]; Józef Giedwiło (5 лютага 1776 году)[22].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Гедзівіл — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Валодзька Гідвілавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Нарвіль Гедвілавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гедвіл Даргужавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Мікалай Гедвілавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гедвіл Рымейкавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Пётар Гедвілавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Нарка Гедвілавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гедвіл Пятровіч і Гедвіл Янавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
  • Балтрамей Стэфанавіч Гедвіл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[23]
  • Сьцяпан Пятровіч Гедвіл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[23]
  • Мікалай Стэфанавіч Гедвіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[24]

Гедвілы (Giedwiłł, Giedwiłło) гербаў Даліва, Стрэмя, Шаптыцкі і Яліта — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[25] і Троцкага паветаў[26].

Гедвілы (Giedwiłł) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[27].

Гідвілы (Gidwiłło) гербаў Даліва і Шаптыцкі[28] — літоўскі шляхецкі род.

Гедвілы (Giedwiłło) гербу Вянява — літоўскі шляхецкі род[29].

У 1605 годзе ўпаміналася сяло Гетвілавічы ў Вількамірскім павеце[30].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 497.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 276.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  13. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 49, 59, 71, 254, 354.
  14. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 65.
  15. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 507.
  16. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 285.
  17. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 306, 328.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 117.
  19. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  20. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 202.
  21. ^ Рыбчонак С. Попіс шляхты Аршанскага павета 30 верасня 1765 г. // Герольд Litherland. № 20, 2014. С. 123.
  22. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 261.
  23. ^ а б Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 111.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 63.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 496—497.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 80.
  28. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
  29. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. — Менск, 2016. С. 767.
  30. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 224.

Літаратура

рэдагаваць