Белтэлерадыёкампанія
Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.
Белтэлерадыёкампанія | |
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Абрэвіятура | БТРК (НДТРК РБ) |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 5 жніўня 1994 (26 гадоў таму) |
Тып | Сродак масавай інфармацыі |
Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
Мэта | Асьвятленьне дзяржаўнага кіраваньня |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Макаёнка, д. 9 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Старшыня | Іван Эйсмант(be) |
Генэральны прадусар | Глеб Шульман[1] |
Кіроўны орган | Калегія |
Матчына кампанія | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Радыё «Культура» і «Сталіца», тэлеканалы «Беларусь 3» і «Беларусь 24» |
Колькасьць супрацоўнікаў | 1553 (2014) |
Сайт | www.tvr.by |
СкладРэдагаваць
Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскага тэлеканала НТБ пад маркай «НТВ-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.
У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор[2], сымфанічны аркестар[3] (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбль народнай музыкі «Бяседа»[4] (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства»[5] (кіраўніца Алена Новікава), ансамбль «Сымфаніета»[6] (кіраўнік Аляксей Равуцкі).
ДзейнасьцьРэдагаваць
Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:
- ладжаньне тэлерадыёвяшчаньня;
- асьвятленьне ўнутранага і вонкага ўрадаваньня краіны;
- уплыў на ўтварэньне грамадзкай думкі;
- стварэньне, назапашваньне, распаўсюд і захоўваньне мастацкіх твораў;
- эстэтычнае выхаваньне і мастацкая адукацыя;
- ладжаньне канцэртаў, гастроляў мастацкіх калектываў кампаніі з выпускам і збытам квіткоў;
- стварэньне тэлерадыёперадачаў сумесна з замежнымі ўстановамі;
- вызначэньне памеру аўтарскага ўзнагароджаньня за створаныя на заказ творы;
- здымкі, запіс, тыражаваньне і распаўсюд тэлерадыёперадачаў;
- грамадазнаўчае дасьледаваньне тэлерадыёаўдыторыі;
- ладжаньне сьвятаў і спабораў тэлерадыёперадачаў, літаратурных і музычных твораў для тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, выставаў тэлерадыёвяшчаньня;
- адсыл за мяжу карэспандэнтаў і мастацкіх калектываў;
- вызначэньне парадку вытворчасьці, тыражаваньня тэлефільмаў і сьпісаньня выдаткаў на іх стварэньне;
- ухваленьне цэнаў на ствараную тэлерадыёпрадукцыю, тэлерадыёпаслугі і рэкляму;
- нармаваньне працы работнікаў, вызначэньне расцэнак на працу артыстаў, вытворчых і мастацкіх супрацоўнікаў;
- кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі, ахова іх уласнасьці і нагляд за мэтавым выкарыстаньнем імі вылучаных урадам грошай;
- зьвесткаабмен з тэлерадыёўстановамі краіны;
- нагляд за выкананьнем стандартаў і нарматываў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
- будаўніцтва ўласных сродкаў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
- ладжаньне вонкавагаспадарчай дзейнасьці і ўдзел у гаспадарчых таварыствах з замежнымі ўкладаньнямі;
- удзел у міжнародных няўрадавых арганізацыях, установах замежных дзяржаваў;
- распрацоўка і ўнясеньне прапановаў аб зьмене заканадаўства аб тэлебачаньні і радыё;
- рэклямная і выдавецкая дзейнасьць;
- ажыцьцяўленьне дзяржаўных мерапрыемстваў, заснаваньне дзяржаўных установаў.
ПаўнамоцтвыРэдагаваць
Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:
- атрыманьне адказу на запыт ва ўрадавыя ўстановы;
- накіраваньне прадстаўнікоў на нарады дзяржаўных установаў;
- прыцягненьне ўрадавых і замежных адмыслоўцаў да працы ў кампаніі;
- бясплатнае ажыцьцяўленьне здымак, запісу і наўпроставай перадачы маніфэстацыяў, пасяджэньняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, нарадаў у дзяржаўных установах, рэпартажаў зь месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
- уступленьне ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі;
- хадайніцтва аб дзяржаўных ўзнагародах журналістам і мастацкім працаўнікам;
- вызначэньне памеру заахвочвальных выплатаў супрацоўнікам;
- стварэньне інфармацыйных агенцтваў, выданьне часопісаў і газэтаў;
- ажыцьцяўленьне лятарэяў дзеля закупу новага абсталяваньня;
- прысваеньне сродкам тэлерадыёвяшчаньня радыёчастасьцяў, частасьцёвых каналаў у этэры і ў сетках кабэльнага вяшчаньня;
- продаж вольнага этэрнага часу[7].
ГісторыяРэдагаваць
Белтэлерадыёкампанія была створаная 5 жніўня 1994 году замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[8]. Першым кіраўніком быў прызначаны Рыгор Кісель[9]. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе[10]. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе[11].
На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе[12].
Замежныя экспэрты і беларуская апазыцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне ў якасьці аднаго з галоўных сродкаў дзяржаўнай прапаганды ў Беларусі, адказных за скажэньне інфармацыі, апраўдваньне палітычных рэпрэсіяў, стварэньне няроўных умоваў пры правядзеньні выбараў і пакрывальніцтва фальсыфікацыяў, ачарненьне крытыкаў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.[13][14] Супраць працоўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі, неаднаразова ўводзіліся санкцыі з боку краінаў Эўрапейскага Зьвязу і ЗША.[15]
СтаршыніРэдагаваць
- Рыгор Кісель (1994—2000)
- Віктар Чыкін (2000—2001)[16]
- Ягор Рыбакоў (2001—2004)
- Уладзімер Мацьвяйчук (2004—2005)
- Аляксандар Зімоўскі (2005—2010)
- Генадзь Давыдзька (2010—2018)
- Іван Эйсмант (з 2018[17])
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кампанія Праверана 14 лютага 2018 г.
- ^ http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=choir
- ^ http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=orchestra
- ^ http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=byaseda
- ^ http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=dety
- ^ http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=simph
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2003 г. №174(рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 5 красавіка 2012 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
- ^ Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі 5 жніўня адзначыць 15-годзьдзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 жніўня 2009 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. №27(рас.) // Валер Леванеўскі, 1 лістапада 2011 г. Праверана 3 красавіка 2013 г.
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасьня 1994 г. №128(рас.) // НЦПІ Беларусі Праверана 4 красавіка 2013 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. «Чацьвёрты кіт» у моры інфармацыі // Зьвязда : Газэта. — 12 красавіка 2008. — № 70 (26183). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Беларусь разам з Расеяй і Ўкраінай пазбавілася права на аўтаматычны выхад у фінал «Эўрабачаньня» // БелТА, 4 кастрычніка 2007 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
- ^ Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України - СЕРГІЙ ЛЕЩЕНКО, Українська правда, 8 лістапада 2011. Цытата былога пасла Польшчы ў Беларусі: “Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою.”
- ^ Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda - 20.01.2017. Рэдактар часопісу The Economist Эдвард Лукас: “in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity.“
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС - Наша Ніва, 11.10.2011
- ^ Валер Каліноўскі. Чыкін пайшоў у адстаўку і адпачынак // Радыё «Свабода», 13 чэрвеня 2001 г. Праверана 23 кастрычніка 2014 г.
- ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, 6 лютага 2018
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сеціўнае вяшчаньне:
- Першае нацыянальнае радыё(недаступная спасылка)
- Радыё «Беларусь»(недаступная спасылка)(анг.)
- Радыё «Культура»(недаступная спасылка)
- Радыё «Сталіца»(недаступная спасылка)
- Радыё «Радыюс-ФМ»(недаступная спасылка)(рас.)
- Тэлеканал «Беларусь 1»(рас.)
- Тэлеканал «Беларусь 2»(недаступная спасылка)(рас.)
- Тэлеканал «Беларусь 3»(недаступная спасылка)
- Тэлеканал «Беларусь 24»(недаступная спасылка)(рас.)