Ягор Рыбакоў
Ягор Рыбакоў — беларускі журналіст расейскага паходжаньня, які на пасадзе старшыні русіфікаваў вяшчаньне Белтэлерадыёкампаніі (БТРК) цягам 2001—2003 гадоў[1][2].
Ягор Рыбакоў | |
Егор Владимирович Рыбаков | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 кастрычніка 1971 (53 гады) |
Месца нараджэньня | Новасыбірск, Расейская СФСР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Бацька | Уладзімер Рыбакоў |
Дадаткова | 2-старшыня Белтэлерадыёкампаніі (2001—2004) |
Раньнія гады
рэдагавацьВа ўзросьце 5 гадоў зь сям’ёй пераехаў у Магілёў, куды бацькоў запрасілі працаваць на аўтазавод імя Кірава. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1994), дзе меў вольнае наведваньне заняткаў, па спэцыяльнасьці выкладнік беларускай мовы і літаратуры.
Праца
рэдагавацьЗ 18 гадоў паўтара году працаваў вядучым ранішняй радыёперадачы[3]. Працаваў рэдактарам Магілёўскага абласнога камітэта па тэлебачаньні і радыёвяшчаньню (1991), адмысловым карэспандэнтам, загаднікам аддзела рэдакцыі абласной газэты «Магілёўскія ведамасці» (1991—1994), вядучым адмыслоўцам управы грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (1994), старшынём Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднаньня (1994—2000), першым намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі (ліпень 2000—2001), старшынём Белтэлерадыёкампаніі (19 кастрычніка 2001[4]—2004). 12 ліпеня 2003 г. перадаў ФМ-частасьці беларускамоўнай радыёстанцыі «Сталіца» з ахопам звыш 80% насельніцтва краіны навастворанай ім расейскамоўнай «Радыюс-ФМ»[5].
Хабарніцтва
рэдагаваць13 лютага 2004 г. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выклікала яго на допыт, пасьля якога яго затрымалі і ўзбудзілі супраць яго крымінальную справу па фактах злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжоў і атрыманьня хабараў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў за ўхваленьне дамоваў[6]. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь зьмясьціў яго ў свой сьледчы ізалятар[7]. 11 лютага 2005 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак яго на 11 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўча-працоўнай калёніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў за атрыманьне хабару ў асабліва буйных памерах, злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і «адмываньне» злачынных даходаў, як і пастанавіў спагнаць на карысьць БТРК 212 933 тыс. беларускіх рублёў[8] ($98 183). Увесну 2006 г. тэрмін скарацілі на год паводле амністыі. 20 чэрвеня А. Лукашэнка скараціў тэрмін сваім указам яшчэ на 2 гады[9]. 29 сакавіка 2010 г. яго вызвалілі ўмоўна датэрмінова[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тацяна Падаляк. Калі ласка, спытайце ў Рыбакова // Зьвязда : Газэта. — 8 кастрычніка 2003. — № 254 (24938). — ISSN 1990-763x.
- ^ Андрусь Хваёвы. Хто зьнішчыў беларускае радыё // Тут і цяпер, 24 жніўня 2010 г. Праверана 30 красавіка 2013 г.
- ^ Тацяна Падаляк. Ягор Рыбакоў і «новая гісторыя тэлебачаньня» // Зьвязда : Газэта. — 23 студзеня 2002. — № 13 (24392). — ISSN 1990-763x.
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 599 // Зьвязда : Газэта. — 20 кастрычніка 2001. — № 215 (24331). — ISSN 1990-763x.
- ^ Алена Аўчыньнікава. Будзь у радыюсе // Зьвязда : Газэта. — 11 ліпеня 2003. — № 171-172 (24855-24856). — ISSN 1990-763x.
- ^ Ігар Грышын. Затрыманы былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў // Зьвязда : Газэта. — 18 лютага 2004. — № 42 (25055). — ISSN 1990-763x.
- ^ Мікола Дзябёла. Ягор Рыбакоў абвінавачваецца ў хабарніцтве // Зьвязда : Газэта. — 25 лютага 2004. — № 49 (25062). — ISSN 1990-763x.
- ^ Мікола Дзябёла. Ягор Рыбакоў асуджаны на 11 гадоў // Зьвязда : Газэта. — 12 лютага 2005. — № 25 (25357). — ISSN 1990-763x.
- ^ Лукашэнка зьняў з Рыбакова два гады турмы // Радыё «Свабода», 20 чэрвеня 2010 г. Праверана 30 красавіка 2013 г.
- ^ Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў вызваліўся з калёніі // Наша Ніва, 29 сакавіка 2010 г. Праверана 30 красавіка 2013 г.