Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі

дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне абнародаваньня і збору прававых актаў
(Перанакіравана з «НЦПІ Беларусі»)

Нацыяна́льны цэ́нтар прававо́й інфарма́цыі Белару́сі — дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне абнародаваньня і ацэнкі, а таксама ўліку і збору прававых актаў, заснаваная ў кастрычніку 1997 году[4].

Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі
наркам. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
Абрэвіятура НЦПІ
Папярэднік Навукова-дасьледчы інстытут праблемаў крыміналёгіі, крыміналістыкі і судовай экспэртызы Міністэрства юстыцыі Беларусі
Дата ўтварэньня 1 кастрычніка 1997 (27 гадоў таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта абнародаваньне заканадаўства Беларусі
Штаб-кватэра Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°53′48″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54667° у. д. / 53.89667; 27.54667Каардынаты: 53°53′48″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 53.89667° пн. ш. 27.54667° у. д. / 53.89667; 27.54667
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Андрэй Мацельскі
1-ы намесьнік Вячаслаў Абрамаў
Намесьнікі Вячаслаў Бякета, Мікалай Радзівановіч, Віктар Шаршун[2]
Матчына кампанія Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі[3]
Сайт ncpi.gov.by/be

Асноўнымі задачамі НЦПІ Беларусі былі:

На 2021 год Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Беларусі ўлучаў:

  • 12 управаў — 1) эталённага банку зьвестак прававой інфармацыі, 2) абавязковай юрыдычнай экспэртызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), 3) тэматычных і лякальных банкаў зьвестак, 4) рэдакцыйна-выдавецкіх працаў, 5) распаўсюду прававой інфармацыі, 6) прававой інфармацыі, 7) інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў, 8) арганізацыйнага і тэхнічнага забесьпячэньня, 9) праграмнага забесьпячэньня, 10) фінансава-эканамічную, 11) прававой працы, 12) інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забесьпячэньня;
  • аддзел кадравай працы і аддзяленьне інфармацыйнай бясьпекі[6];
  • 6 абласных ЦПІ і ЦПІ Менску[7].

Мінуўшчына

рэдагаваць

30 чэрвеня 1997 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 338 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (НЦПІ РБ). Згодна з указам Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі даручалася да 1 кастрычніка 1997 году «рэарганізаваць Навукова-дасьледчы інстытут праблемаў крыміналёгіі, крыміналістыкі і судовай экспэртызы Міністэрства юстыцыі шляхам вылучэньня зь яго Рэспубліканскага цэнтру прававой інфармацыі зь пераўтварэньнем гэтага цэнтру ў НЦПІ РБ»[8]. 20 ліпеня 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь» (НРПА РБ), які даручыў стварыць зь 1 студзеня 1999 году. На НЦПІ Беларусі ўсклалі вядзеньне рэестру. Пагатоў, пастанаўлялася «Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (НС РБ), Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнаму суду, Вярхоўнаму суду, Найвышэйшаму гаспадарчаму суду, Нацыянальнаму банку, міністэрствам, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня, абласным (Менскаму гарадзкому) Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам да 1 студзеня 2001 году прадставіць НЦПІ зьвесткі пра адпаведныя прававыя акты, якія дзейнічаюць на дзень падачы інфармацыі, і тэксты гэтых актаў для ўлучэньня ў НРПА РБ». У Палажэньні аб НРПА РБ прадугледжвалася, што службовыя асобы і органы, якія выдалі прававы акт, накіроўваюць яго ў НЦПІ для ўлучэньня ў Нацыянальны рэестар «у 3-дзённы тэрмін з дня прыняцьця». Паводле 10-га артыкула Палажэньня, пададзеныя ў НЦПІ прававыя акты, якія падлягаюць улучэньню ў Нацыянальны рэестар, рэгіструюцца ў ім «не пазьней за 2 працоўныя дні з дня паступленьня ў НЦПІ»[9].

24 ліпеня 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 376 «Аб стварэньні кампутарнага банку зьвестак праектаў законаў Рэспублікі Беларусь» (КБЗПЗ РБ), якое даручалася «НЦПІ сумесна з Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасьці (НЦЗД) пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь да 1 студзеня 1999 году». Паводле 2-га артыкула Ўказу, суб'ектам права заканадаўчай ініцыятывы і іншым дзяржаўным органам і ўстановам, якія ўдзельнічаюць у заканатворым працэсе, даручалася «забясьпечыць падачу НЦПІ матэрыялаў па праектах законаў, унесеных у Палату прадстаўнікоў НС РБ пасьля 4 сакавіка 1998 году». Згодна з 3-м артыкулам НЦПІ даручалася «да 15 студзеня 1999 году забясьпечыць усталёўку КБЗПЗ РБ у Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі НС РБ, Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь і НЦЗД пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь», а таксама ажыцьцяўляець яе вядзеньне. Паводле 7-га артыкула Палажэньня аб КБЗПЗ РБ, Сакратарыяты Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі мелі накіроўваць у НЦПІ пастановы і зьвесткі пра разгляд законаў ад адпаведных палатаў Нацыянальнага сходу Беларусі, а Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі — зьвесткі пра падпісаньне закону і пярэчаньні пры яго вяртаньні прэзыдэнтам[10]. 30 кастрычніка 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 524 «Аб захадах удасканаленьня дзяржаўнай сыстэмы прававой інфармацыі». У 3-м артыкуле Ўказу НЦПІ даручалася «да 1 кастрычніка 1999 году стварыць у абласных цэнтрах рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі па правах філіяў НЦПІ»[11].

10 сьнежня 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 22 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб афіцыйным апублікаваньні і набыцьця моцы прававымі актамі Рэспублікі Беларусь»[12]. У 5-м артыкуле Палажэньня вызначалася, што «афіцыйнае абнародаваньне прававога акту ажыцьцяўляецца, як правіла на беларускай і расейскай мовах у адпаведнасьці з падпісаным арыгіналам». Згодна з 12-м артыкулам «рашэньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, дэкрэты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і законы Рэспублікі Беларусь набываюць моц празь 10 дзён пасьля іх афіцыйнага абнародаваньня». Паводле 4-га артыкула Палажэньня, «афіцыйным абнародаваньнем ёсьць давядзеньне прававых актаў да ўсеагульнага ведама шляхам узнаўленьня іх тэкстаў у поўнай адпаведнасьці з падпісаным арыгіналам у наступных афіцыйных выданьнях:

  • пэрыядычным друкаваным выданьні НРПА РБ і яго электронным выданьні;
  • газэце «Савецкая Беларусь» (рашэньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, дэкрэты, указы і распараджэньні прэзыдэнта, узгадняемыя прэзыдэнтам і ўрадам міждзяржаўныя і міжурадавыя дамовы, пастановы пленумаў Вярхоўнага Найвышэйшага гаспадарчага судоў);
  • газэце «Зьвязда» (на беларускай мове законы Беларусі, пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, узгадняемыя законам міжнародныя дамовы і рашэньні Канстытуцыйнага суду);
  • «Народнай газэце» (па-расейску);
  • газэце «Рэспубліка» (пастановы Савету міністраў, распараджэньні старшыні ўраду, НПА Нацыянальнага банку і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў і іншых ведамстваў, міжведамасныя міжнародныя дамовы);
  • пэрыядычных друкаваных выданьнях, вызначаных... абласнымі і Менскім гарадзкім Саветамі дэпутатаў і выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага ўзроўню (НПА гэтых органаў і рашэньні абласных, раённых і гарадзкіх рэфэрэндумаў)»[13].

На 31 сьнежня 1998 году Электронная база зьвестак прававой інфармацыі (ЭБЗПІ) зьмяшчала звыш 22 000 дакумэнтаў, у тым ліку ўсе НПА прэзыдэнта, органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады зь 1975 году ўлучна з усімі кодэксамі Беларусі ў дзейнай рэдакцыі[14]. 4 студзеня 1999 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 1 «Аб зацьвярджэньні Адзінага прававога клясыфікатара Рэспублікі Беларусь»[15], вядзеньне і выданьне якога даручалася НЦПІ. Клясыфікатар падзяляўся на 10 частак: 1) «Заканадаўства пра дзяржаўны лад»; 2) «Грамадзянскае заканадаўства»; 3) «Заканадаўства пра фінансава-крэдытны лад»; 4) «Заканадаўства пра гаспадарча-эканамічную дзейнасьць»; 5) «Сацыяльнае заканадаўства»; 6) «Заканадаўства ў галіне грамадзкіх дачыненьняў, адукацыі, навукі і культуры»; 7) «Заканадаўства пра ахову навакольнага асяродзьдзя і рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў»; 8) «Заканадаўства ў галіне абароны, нацыянальнай бясьпекі, праваахоўнай дзейнасьці, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Працэсуальнае і выканаўчае права»; 9) «Заканадаўства ў галіне міжнародных дачыненьняў»; 10) «Прававыя акты індывідуальнага прымяненьня»[16].

1 чэрвеня 2001 году на сеціўным вузьле НЦПІ разьмясьцілі вэб-бачыну Гаспадарчага суду Менску[17]. 16 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Указ «Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь...», увод якога ў дзеяньне меў забясьпечыць НЦПІ да 1 студзеня 2004 году. Паводле 4-га артыкула Палажэньня аб Нацыянальным прававым партале, НЦПІ меў ажыцьцяўляць на ім афіцыйнае абнародаваньне прававых актаў, улучаных у Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Сярод іншага, 10-м артыкулам Палажэньня прадугледжвалася «прадстаўленьне інфармацыі на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, а таксама на ангельскай мове»[18]. У 2002 годзе ў ЭБЗПІ ўвялі 4901 прававы акт, у выніку чаго банк зьвестак на 31 сьнежня налічваў 41 910 прававых акта. За 2002 год у Нацыянальны рэестар прававых актаў (НРПА) улучылі 5819 прававых актаў, у выніку на канец год той налічваў 31 555 дакумэнтаў. Таксама за 2002 году выйшло 144 нумары НРПА. У сьнежні 2002 году НЦПІ разам з абласнымі ЦПІ абслугоўваў 2544 электронныя копіі ЭБЗПІ, усталяваныя ў 1411 карыстальнікаў[19].

14 верасьня 2003 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 409, якім абавязаў НЦПІ перадаць у 2004–2005 гадох копіі ЭБЗПІ Міністэрству па падатках і зборах Беларусі[20]. За 2003 год лік публічных ЦПІ пры бібліятэках павялічылі ўдвая да 140[21]. 1 кастрычніка 2006 году на кампакт-дыску выпусьцілі базу зьвестак «Кодэксы Рэспублікі Беларусь», у якой зьмясьцілі Канстытуцыю Беларусі і ўсе 23 кодэксы[22]. 23 жніўня 2008 году пачаў дзейнасьць Дзіцячы прававы сайт[23]. 30 сьнежня 2010 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 712 «Аб удасканаленьні дзяржаўнай сыстэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула Ўказу, прадпрыемствы абавязалі «ажыцьцяўляць дзейнасьць па распаўсюдзе прававой інфармацыі пры ўмове заключэньня з НЦПІ дамовы»[24].

24 лютага 2012 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб некаторых пытаньнях апублікаваньня і ўступленьня ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь», які набыў моц 1 ліпеня 2012 году[25]. Паводле 1-га артыкула Дэкрэту, Нацыянальны прававы партал стаў адзіным абавязковым месцам абнародаваньня прававых актаў з НРПА Беларусі. У выніку спынілася рэгулярнае абнародаваньне заканадаўства па-беларуску ў газэце «Зьвязда»[26]. 1 ліпеня 2012 году НЦПІ стварыў у інфармацыйна-пошукавай сыстэме «Эталён» базу зьвестак «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты», якая налічвала звыш 1600 дзейных актаў[27]. 2 студзеня 2014 году ў інфармацыйна-пошукавай сыстэме «Эталён-Анлайн» разьмясьцілі базу зьвестак «Прававыя акты БССР», якая зьмяшчала звыш 3500 актаў заканадаўчых і выканаўчых органаў 1919–1991 гадоў. Сярод іх у вольны доступ выклалі 27 кодэксаў БССР і Расейскай СФСР 1918—1991 гадоў. Базу зьвестак стварылі пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[28].

24 лістапада 2014 году сыстэма «Эталён-Анлайн» займела функцыю «Перакладнік» для машыннага перакладу тэксту дакумэнта з расейскай мовы на беларускую[29]. 15 чэрвеня 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 243 аб падачы ТНПА ў НЦПІ толькі ў электронным выглядзе са студзеня 2015 году[30]. 17 жніўня 2015 году НЦПІ дамогся зьнішчэньня 15 000 асобнікаў Правілаў дарожнага руху (ПДР), выдадзеных менскім прадпрыемствам без дамовы з НЦПІ, якая патрабавалася паводле Ўказу 2010 году № 712. У выніку страты прадпрыемства перавысілі 500 млн рублёў (30 000 даляраў), а спагнаньне склала 90 млн рублёў (5500 $)[31]. У 2016 годзе выявілі яшчэ 5 выдаўцоў ПДР без дамовы і з памылкамі[32].

5 красавіка 2016 году разам зь Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сэртыфікацыі запусьцілі плятформу «Эталён-Стандарт», якая ўтрымлівала звыш 200 000 дзяржаўных стандартаў і міжнародных тэхнічных рэглямэнтаў, а таксама тэхнічных законаў і міжнародных дамоваў[33]. 11 ліпеня 2016 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 261, якім дазволіў установам зьмяшчаць на сваіх сайтах 5 прававых актаў без дамовы з НЦПІ. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі карыстацца сродкамі НЦПІ ў адміністрацыйных працэдурах. На сьнежань 2016 году Нацыянальны рэестар прававых актаў налічваў звыш 190 000 прававых актаў, а штодня ўлічвалі каля 70 новых. Эталённы банк зьвестак прававой інфармацыі (ЭБЗПІ) налічваў каля 200 000 прававых актаў і міжнародных тамоў. Нацыянальны прававы партал меў 280 000 наведнікаў штомесяц, а Прававы форум Беларусі — 36 000. Агулам НЦПІ стварыў звыш 200 банкаў зьвестак, у тым ліку на звыш 12 000 дакумэнтаў правапрымянальнай практыкі і звыш 16 700 — судовай практыкі. У супрацы зь Беларускі дзяржаўным унівэрсытэтам ў сыстэмах «Эталён» і «Эталён-Анлайн» на больш як 80 000 расейска-беларускіх перакладаў словаў павялічылі моўную базу для аўтаперакладу тэкстаў НПА[34].

26 студзеня 2017 году ў Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце, што ў Астане (Казахстан), адчынілі 16-ы замежны цэнтар доступу да беларускага заканадаўства[35]. За 2016 год у НРПА дадалі звыш 10 000 прававых актаў. На верасень 2017 году агульны ліку дакумэнтаў ва ўсіх базах НЦПІ перавышаў 270 000, зь іх каля 210 000 (78 %) уваходзілі ў Эталённы банк зьвестак прававой інфармацыі (ЭБЗПІ)[36]. На 1 кастрычніка 2017 году дзейнічала каля 700 цэнтраў прававой інфармацыі на базе бібліятэк у кожным раёне Беларусі. Яшэ 20 такіх цэнтраў працавала за мяжой[37]. 12 красавік 2018 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 135 «Аб абавязковай юрыдычнай экспэртызе тэхнічных нарматыўных прававых актаў», якую даручыў праводзіць НЦПІ[38]. На сьнежань 2018 году вэб-бачыны НЦПІ мелі да 1,5 млн праглядаў за месяц[39].

1 сакавіка 2019 году А. Лукашэнка даручыў стварыць пры НЦПІ Экспэртную раду ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. 23 ліпеня ў склад Экспэртнай рады ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Палаты прадстаўнікоў Беларусі, Міністэрства юстыцыі Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі, НЦПІ і Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, ВНУ і грамадзкіх аб’яднаньняў. На паседжаньні 10 кастрычніка 2019 году пераклад Кодэксу Беларусі аб шлюбе і сям’і ўхвалілі для разьмяшчэньяня на Нацыянальным прававым партале Беларусі. Праўную тэрміналёгію спраўдзілі супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа[40]. 5 лістапада на 3-м паседжаньні ўхвалілі беларускі пераклад Выбарчага кодэксу Беларусі. Экспэртная рада налічвала 21-га чалавека. На 70 % праўныя тэрміны супадалі зь беларускай навуковай тэрміналёгіяй, закладзенай у 1920-я гады. Сярод 25 кодэксаў адразу па-беларуску быў прыняты Кодэкс Беларусі аб культуры. Таму перакладу падлягалі 24 кодэксы агульным абсягам на 5000 старонак у складзе каля 8000 артыкулаў і прававых нормаў. Трэцім да перакладу вызначылі Грамадзянскі кодэкс Беларусі[41].

23 сьнежня 2020 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 745, якой зацьвердзіў Палажэньне аб парадку ўтварэньня і функцыяваньня АІС «Узнагароды». Яе даручылі весьці НЦПІ зь 1 студзеня 2021 году для збору зьвестак пра ляўрэатаў дзяржаўных узнагародаў Беларусі[42]. У 2020 годзе на Нацыянальным прававым партале разьмясьцілі 9698 НПА. Да красавіка 2021 году «Прававы форум Беларусі» правёў каля 560 праектаў заканадаўства ад часу заснаваньня ў 2013 годзе[43], зь іх 196 (35 %) — абмеркавалі ў 2020 годзе[44]. Ад часу заснаваньня да чэрвеня 2021 году НЦПІ выпусьціў 312 прававых выданьняў агульных накладам звыш 2-х млн асобнікаў. За 2020 год у 3000 мерапрыемствах прававой асьветы ўзялі ўдзел каля 43 000 грамадзянаў[45].

14 сакавіка 2022 году кіраўнік НЦПІ Андрэй Мацельскі і кіраўнік Дэпартамэнту пратаколу і арганізацыйнага забесьпячэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі Даніяр Турусбекаў падпісалі Дамову на аказаньне паслугаў пісьмовага перакладу НПА Эўразійскага эканамічнага зьвязу (ЭАЭЗ) на беларускую мову. Паводле Дамовы, цягам 2022 году НЦПІ меў перакласьці міжнародныя дамовы і акты органаў ЭАЭЗ для разьмяшчэньня на прававым партале ЭАЭЗ[46].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Кантакты // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  2. ^ Асабісты прыём і «прамая тэлефонная лінія» // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  3. ^ Найменьне і месцазнаходжаньне вышэйстаячага органу // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  4. ^ Агульныя палажэньні // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  5. ^ Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  6. ^ Управа эталённага банку зьвестак прававой інфармацыі (Будова НЦПІ) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  7. ^ Рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  8. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1997 г. № 338 «Аб стварэньні Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 30 сьнежня 2010 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  9. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  10. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 1998 г. № 376 «Аб стварэньні кампутарнага банку зьвестак праектаў законаў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 13 сьнежня 2007 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  11. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб захадах удасканаленьня дзяржаўнай сыстэмы прававой інфармацыі» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  12. ^ Дэкрэт аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (Гісторыя) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 10 сьнежня 1998 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  13. ^ А. Лукашэнка. Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 сьнежня 1998 г. № 22 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб афіцыйным апублікаваньні і набыцьця моцы прававымі актамі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Валеры Леванеўскі, лістапад 2011 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  14. ^ Падзеі 1998 году // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 31 сьнежня 1998 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  15. ^ Адзіны прававы клясыфікатар Рэспублікі Беларусь // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1 студзеня 1999 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  16. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1 «Аб зацьвярджэньні Адзінага прававога клясыфікатара Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  17. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 609 // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 16 сьнежня 2002 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  18. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сьнежня 2002 г. № 609 «Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьня ва Ўказ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  19. ^ Падзеі 2002 году // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 31 сьнежня 2002 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  20. ^ Указ № 409 прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 14 верасьня 2003 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  21. ^ Падзеі 2003 году // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 14 верасьня 2003 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  22. ^ Выпушчаны банк дадзеных «Кодэксы Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1 кастрычніка 2006 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  23. ^ Створаны Дзіцячы прававы сайт // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 23 жніўня 2008 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  24. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленьні дзяржаўнай сыстэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  25. ^ Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб некаторых пытаньнях апублікаваньня і ўваходжаньня ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2012 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  26. ^ А. Лукашэнка. Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаньнях апублікаваньня і ўступленьня ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі, 23 траўня 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  27. ^ Створаны новы банк дадзеных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты» // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2012 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  28. ^ Банк дадзеных «Прававыя акты БССР» – гістарычная прававая спадчына для будучых пакаленьняў // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2 студзеня 2014 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  29. ^ Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у інфармацыйна-пошукавай сыстэме па заканадаўстве ў сетцы Інтэрнэт рэалізаваны пераклад тэкстаў дакумэнтаў на дзьве дзяржаўныя мовы // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 24 лістапада 2014 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  30. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». У Беларусі тэхнічныя прававыя акты будуць падавацца толькі ў электронным выглядзе // Белтэлерадыёкампанія, 16 чэрвеня 2015 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  31. ^ Зьміцер Лукша, тэлеканал «Беларусь 1». ПДР не па правілах // Белтэлерадыёкампанія, 17 жніўня 2015 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  32. ^ Юры Шаўчук, тэлеканал «Беларусь 1». Удасканаленьне дзяржаўнай сыстэмы прававой інфармацыі // Белтэлерадыёкампанія, 31 жніня 2016 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  33. ^ У Беларусі зmявіўся ўнікальны рэсурс «Эталён-стандарт» // Белтэлерадыёкампанія, 5 красавіка 2016 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  34. ^ Ганна Шылец. Банк права // Зьвязда : газэта. — 3 сьнежня 2016. — № 246 (27856). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.
  35. ^ За мяжой адкрыўся 16-ы цэнтр доступу да беларускага заканадаўства // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 27 студзеня 2017 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  36. ^ Законы ў адкрытым доступе // Зьвязда. — 30 верасьня 2017. — № 189 (28553). — С. 2.
  37. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Беларусі адзначае 20-гадовы юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 1 кастрычніка 2017 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  38. ^ Аляксандар Лукашэнка вызначыў асноўныя падыходы да правядзеньня абавязковай юрыдычнай экспэртызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 12 кастрычніка 2018 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  39. ^ Аляксандар Камовіч, тэлеканал «Беларусь 1». Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі - адзіная ў краіне афіцыйная крыніца публікаваньня нарматыўных актаў // Белтэлерадыёкампанія, 15 сьнежня 2018 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  40. ^ У НЦПI адбылося чарговае паседжаньне экспэртнага савету па пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 10 кастрычніка 2019 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  41. ^ Алена Борматава, тэлеканал «Беларусь 1». У Менску зацьвердзілі беларускую вэрсію Выбарчага кодэксу // Белтэлерадыёкампанія, 5 лістапада 2019 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  42. ^ Аўтаматызаваная інфармсыстэма «Узнагароды» зьявіцца ў Беларусі // БелТА, 23 сьнежня 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  43. ^ Каля 9 700 нарматыўна-прававых актаў апублікавана за год на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале // Газэта «Зьвязда», 28 красавіка 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  44. ^ Тэкст закону аб правах дзіцяці адаптуюць для дзяцей рознага ўзросту // Газэта «Зьвязда», 29 красавіка 2021 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  45. ^ Ірына Сідарок. Мадэль паводзін паводле закона // Зьвязда. — 30 верасьня 2017. — № 106 (29475). — С. 7.
  46. ^ Прававыя акты ЭАЭЗ перакладуць на беларускую мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 сакавіка 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  47. ^ Кашынскі Ю.І. прызначаны дырэктарам НЦПІ (Гісторыя) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 19 лютага 1999 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  48. ^ Дырэктарам НЦПІ прызначаны Краўцоў А.Э. (Гісторыя) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 29 жніўня 2006 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  49. ^ Дырэктарам НЦПІ прызначаны Гаеў Андрэй Анатольевіч (Гісторыя) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 31 ліпеня 2006 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  50. ^ Сяргей Хамянтоўскі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў новым кіраванцам пра залатое правіла кожнага кіраўніка // Белтэлерадыёкампанія, 27 студзеня 2015 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.
  51. ^ Лукашэнка прызначыў новага дырэктара ў Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 красавіка 2020 г. Праверана 29 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць