Барань
Бара́нь — места ў Беларусі, на рацэ Адрове. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 11 154 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Воршы, на аўтамабільнай дарозе Ворша — Коханаў. Найбліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Хорабрава і Чэрвіна (~3 км).
Барань лац. Barań | |||||
Рака Адроў у Барані | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1518 | ||||
Горад з: | 1972 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Аршанскі | ||||
Вышыня: | 162 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 11 154 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||||
Паштовы індэкс: | 211011 | ||||
СААТА: | 2236502000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′53″ пн. ш. 30°19′8″ у. д. / 54.48139° пн. ш. 30.31889° у. д.Каардынаты: 54°28′53″ пн. ш. 30°19′8″ у. д. / 54.48139° пн. ш. 30.31889° у. д. | ||||
± Барань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Барань — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца царква Сьвятога Спаса, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., перавезены ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Барань (пазьней Старая Барань) як сяло ў валоданьні Астроскіх датуецца 1518 годам. Маршалак Канстантын Астроскі заснаваў тут у 1597 годзе «кульны двор» — прадпрыемства вырабу гарматных куляў. Майстры атрымлівалі па валоцы зямлі, за што здабывалі жалезную руду, зь якой плавілі і кавалі жалезныя снарады, якія пастаўляліся ў замкі Капыль і Біржы. У 1597 годзе Барань стала цэнтрам воласьці і ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. 30 кастрычніка 1598 году ўладальнік паселішча Крыштап Радзівіл надаў яму прывілей на статус мястэчка, куды перавёў сваіх падданых з Старой Барані. У XVI ст., згодна з інвэнтарамі, войтам мястэчка Барані быў жыхар сяла Барані Сямён Кавезь, які атрымаў за службу ад князя 2 валокі зямлі. Паводле інвэнтару 1652 году, у мястэчку існаваў Рынак і 6 вуліцаў — Копыская, Віленская, Карпацкая, Бранцоўская, Клімавіцкая і Смалянская, якія былі невялікімі (ад 4 да 19 двароў, 80 пляцаў пад забудову); мяшчанам належалі 40 валок ворыўнай зямлі.
У 1704 годзе ў Барані збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы. На 1724 год фальварак Барань складаўся з двара зь белай хатай, вазоўняй, лазьняй, броварам (вінакурняй), вязьніцай, пякарняй і стайняй (канюшняй), стадоламі і гумнамі; мястэчка Барань — 26 дамоў, рынак, млын, царква, карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Барань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Аршанскага павету. За адмову прысягнуць на вернасьць Расеі царскія ўлады канфіскавалі ў князя К. Радзівіла маёнтак Копысь з 50 населенымі пунктамі, у тым ліку і мястэчкам Бараньню. Статус паселішча панізілі да сяла. У рэвізію 1782 году яно налічвала 43 двары, мела млын, панскі двор. 8 лістапада 1812 году ў час сутычкі французаў з расейскімі казакамі генэрала Платава Барань згарэла. У XIX ст. маёнтак стаў уласнасьцю зямяніна Пятра Барзова, пазьней перайшоў да Мянжынскіх.
У 1872 годзе ў Барані пачаў працаваць крухмальны завод, які перапрацоўваў штодзённа 600 пудоў бульбы, а ў 1873 годзе — драцяна-цьвіковы завод, які выпускаў цьвікі, дрот, мэблевую спружыну. У 1875 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню, дзе спачатку навучаліся 60 хлопчыкаў і 4 дзяўчат. У 1882 годзе маёнтак Барань з 38 дварамі і 277 жыхарамі перайшоў да стацкага дарадцы М. Папова; у гэты час тут існавалі млын і карчма. У пачатку XX ст. у маёнтку было 12 двароў, 470 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін лесу. У 1906 годзе тут адкрылася заводзкая вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Барань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Барань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. У 1935 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году Барань знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. Нацысты стварылі тут жыдоўская гета.
У 1949 годзе на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» пачалася вытворчасьць першых у Беларусі швацкіх машынаў. Завод стаў рэжымным (сакрэтным) аб’ектам па вытворчасьці радыётэхнічнай апаратуры, у тым ліку па вытворчасьці першых радыёстанцыяў для чыгуначнага транспарту і абсталяваньня па касьмічнай праграме «Буран». 17 траўня 1972 году Барань атрымала статус места[3]. Да 2013 году места ўваходзіла ў склад Аршанскага гарсавету. 14 студзеня 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з Аршанскім раёнам — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Воршы[4]. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідавалі, а яго паўнамоцтвы перадалі раённаму савету дэпутатаў[5].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 353 чал., зь іх 183 муж. і 170 жан., усе сяляне
- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 277 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 350 чал.; 1968 год — 9,7 тыс. чал.[7]; 1969 год — 10,1 тыс. чал.; 1990 год — 13,5 тыс. чал.[8]; 1991 год — 14,1 тыс. чал.; 1995 год — 14,4 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 12,2 тыс. чал.; 2006 год — 12,1 тыс. чал.; 2008 год — 12,0 тыс. чал.; 2009 год — 11 662 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 11 343 чал.[11]; 2017 год — 11 221 чал.[12]; 2018 год — 11 154 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьУ Барані дзеюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская, час пабудовы — 2003 год) і рымска-каталіцкая парафія Маці Божай зь Люрду.
Адукацыя
рэдагавацьУ Барані працуюць 2 сярэднія школы № 15 і № 18. У 2007 годзе адкрылася новая ўстанова адукацыі — «Дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй г. Барані», дзе на падвышаным узроўні вывучаюцца 11 розных прадметаў. Апрача таго, працуюць дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 4 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць бібліятэка і палац культуры.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
? | Бранцаўская вуліца |
? | Віленская вуліца |
? | Карпацкая вуліца |
? | Клімавіцкая вуліца |
? | Копыская вуліца |
? | Рынак пляц |
? | Смальянская вуліца[13] |
Эканоміка
рэдагавацьАснову эканомікі Барані складаюць прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці. Асноўнае прадпрыемства — «Лёс» (раней завод «Чырвоны Кастрычнік»). Завод вырабляе дробную радыетэхнічную прадукцыю. Шмат незанятых вытворчых плошчаў.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьДзее санаторыя-прафілякторыя «Лёс»[14].
Захаваліся будынкі колішніх багадзельні (1905) і мэханічнага заводу (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя). У месьце знаходзілася царква Сьвятога Спаса, збудаваная ў XVIII ст. У 1989 годзе яе перавезьлі ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.
Асобы
рэдагаваць- Зьміцер Казлоў (нар. 1988) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2019 году, актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю, палітычны вязень
- Уладзімер Корбан (1910—1971) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Указ Президиума Верховнго Совета БССР от 17 мая 1972 г. «О преобразовании рабочего посёлка Барань Витебской области в город районного подчинения»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (рас.) (pdf). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2013). Праверана 7 лютага 2016 г.
- ^ Полномочия Оршанского и Полоцкого городских советов депутатов переданы райсоветам, БелаПАН
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 80.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Бравер Я., Спірыдонаў М. Барань // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 303.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 300.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 61.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Асіноўскі, С. Места на Барані // Архівы і справаводства. № 6, 2004. С. 105—114.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.