Адроў
Адро́ў — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Адроў лац. Adroŭ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | в. Дубніцы |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 75 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,4 м³/с |
Плошча басэйну | 676 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца з мэліярацыйнай канавы каля вёскі Дубніцаў Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Воршы. Цячэ Аршанскім узвышшам.
Даліна выразная, да вёскі Пагосту трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічаў Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м[1]. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м. На рацэ каля вёскі Дубніцаў плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барані Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га).
Дзесьці ў басэйне ракі некалі існавала места Одрск.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 31.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.